thumb|right|266px|Целы вязняў канцэнтрацыйнага лагера гестапа Дора-Мітэльбау блізка ад Нордхаўзена ў Цюрынгіі, красавік 1945 г.
Гестапа (скарачэнне ад , «таемная дзяржаўная паліцыя») — таемная дзяржаўная паліцыя Нацысцкай Германіі ў 1933 – 1945. Арганізацыйна ўваходзіла ў склад Міністэрства ўнутраных спраў Германіі.
Мэты і дзейнасць Вяла пераслед іншадумцаў, незадаволеных і праціўнікаў нацысцкага рэжыму. Валодаючы шырокімі паўнамоцтвамі, з'яўлялася важнейшым інструментам правядзення карнай палітыкі, як у самой Германіі, так і на акупаваных тэрыторыях. Гестапа займалася расследаваннямі дзейнасці ўсіх варожых рэжыму сіл, пры гэтым дзейнасць Гестапа была выведзена з-пад нагляду адміністрацыйных судоў, у якіх звычайна абскарджваліся дзеянні дзяржаўных органаў. У той жа час Гестапа валодала правам прэвентыўнага арышту () — зняволення ў турму або канцэнтрацыйны лагер без судовага рашэння.
Міжнародным ваенным трыбуналам у Нюрнбергу прызнана злачыннай арганізацыяй.
Першым кіраўніком быў Рудольф Дзільс.
Спасылкі
Катэгорыя:Спецслужбы Трэцяга рэйха Катэгорыя:Паліцыя ў Трэцім рэйху Катэгорыя:Палітычны вышук Катэгорыя:Аператыўныя службы