Віктар Паўлавіч Касцючонак (нар. 7 чэрвеня 1979, Мінск) — беларускі хакеіст, ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Біяграфія У 1995 пачаў кар'еру. У 1995-2001 выступаў за мінскае «Юнацтва» і ў гэты час таксама адыграў некалькі матчаў у іншых клубах беларускай экстралігі і нямецкай хакейнай лігі на правах арэнды. У 2001-2003 гуляў у лізе Магнуса за французскі «Брэст». У 2003-2006 зноў выступаў за «Юнацтва». У 2006-2007 гуляў у расійскай суперлізе за тальяцінскую «Ладу». У 2007-2008 зноў гулец «Юнацтва». З 2008 гулец Кантынентальнай хакейнай лігі. Спачатку выступаў за хабараўскі «Амур», а ў канцы 2009 перайшоў у маскоўскі «Спартак». З 2010 выступае за «Дынама-Мінск».

Дасягненні 2004 — чэмпіён Беларусі. 2005 — чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі. 2006 — чэмпіён Беларусі. 2008 — сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі.

Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Хакеісты Расіі Катэгорыя:Хакеісты КХЛ Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Ігракі ХК Юнацтва-Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Керамін Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Брэст Катэгорыя:Ігракі ХК Юніёр Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Лада Тальяці Катэгорыя:Ігракі ХК Амур Хабараўск Катэгорыя:Ігракі ХК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск