Алег Уладзіміравіч Антоненка (нарадзіўся 1 ліпеня 1971, Мінск) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Беларусі. Выступае за хакейны клуб «Дынама» (Мінск).

Выхаванец хакейнай школы «Юнацтва». Скончыў інстытут фізічнай культуры і спорту ў Набярэжных Чаўнах, Расія.

Выступаў за каманды «Прагрэс»-ШВСМ (Гродна), «Дынама» (Мінск), «Цівалі» (Мінск), «Северсталь» (Чарапавец, Расія), «Нафтахімік» (Ніжнекамск, Расія), «Ак Барс» (Казань, Расія), «Слаўнафт» (Всецін, Чэхія), «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад, Расія), «Металург» (Навакузнецк, Расія), «Гомель», МВД (Маскоўская вобл., КХЛ), «Аўтамабіліст» (Екацерынбург, КХЛ), «Дынама» (Мінск, КХЛ).

Чэмпіён СССР сярод моладзі (1990). Чэмпіён Расіі (1998). Чэмпіён Беларусі (1993—1995, 2007), срэбраны прызёр (2006). Пераможца Кубка Беларусі (2006). Лепшы хакеіст Беларусі (2007). Удзельнік ЧС-94, −97, −98, −99, −01, −02, −04, −06, −07, −08, −09, ОГ-98, −02, −10.

За зборную Беларусі згуляў 145 гульняў, набраў 101 (51+50) пункт, атрымаў 105 хвілін штрафу. Нёс дзяржаўны сцяг на цырымоніі адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 ХХI зімовыя Алімпійскія гульні адкрываюцца ў Ванкуверы БелТА, 12 лютага 2010.

Спасылкі Профіль на сайце «Свет хакея Беларусі»

Статыстыка выступленняў у чэмпіянатах Расіі на сайце «Глобал Спорт Кансалтынг»

Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Цівалі Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Северсталь Катэгорыя:Ігракі ХК Нафтахімік Ніжнякамск Катэгорыя:Ігракі ХК Ак Барс Катэгорыя:Ігракі ХК Усецін Катэгорыя:Ігракі ХК Тарпеда Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ХК Металург Новакузнецк Катэгорыя:Ігракі ХК Гомель Катэгорыя:Ігракі ХК МУС Катэгорыя:Ігракі ХК Аўтамабіліст Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ХК Молат-Прыкам’е Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года