Аляксандр Леанідавіч Андрыеўскі (, Мінск, БССР) — у мінулым савецкі, цяпер беларускі хакеіст, у цяперашні час галоўны трэнер мінскага Дынама. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Кар'ера трэнера ХК Гомель з красавіка 2008 па кастрычнік 2009 года — галоўны трэнер. Дынама Мінск з кастрычніка 2009 — галоўны трэнер. Дынама Мінск з красавіка 2010 — асістэнт галоўнага трэнера. Дынама Мінск з лістапада 2012 па 2013 — галоўны трэнер. ХК Гомель з 2014 па 2015 — галоўны трэнер. ХК Адмірал з 8 чэрвеня 2015 па 9 кастрычніка 2017 — галоўны трэнер. ХК Сібір з 16 верасня 2018 па 15 красавіка 2019 — галоўны трэнер. Дынама Мінск з 14 мая 2019 — галоўны трэнер.

Дасягненні

Як гулец Чэмпіён СССР (1991). Чэмпіён СНД (1992). Чэмпіён Беларусі (1995). Бронзавы прызёр чэмпіянату Фінляндыі (1997). Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1986). Лепшы хакеіст Беларусі (1996). Лепшы хакеіст Беларусі XX стагоддзя па апытанні газеты «Прессбол».

Як трэнер Уладальнік Кубка Шпэнглера (2009). Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі (2009).

Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Хакеісты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Хакейныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі «Чыкага Блэкхокс» Катэгорыя:Ігракі ХК Цівалі Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Гомель Катэгорыя:Трэнеры ХК Гомель