Разбуральнае землетрасенне ў паўднёва-усходняй турэцкай правінцыі Ван магнітудай 7,2, адбылося 23 кастрычніка 2011 года ў 13 гадзін 41 хвіліну па мясцовым часе ў 17 км на паўночны ўсход ад Вана. Гіпацэнтр землетрасення знаходзіўся на глыбіні 20 кмMagnitude 7.3 — EASTERN TURKEY.
Праз 7 хвілін пасля асноўнага падземнага штуршка адбыўся першы афтэршок ад гэтага землетрасення магнітудай 4,9 у 26 км на паўночны ўсход ад Вана на глыбіні 2 кмM 4.9 — EASTERN TURKEY — 2011-10-23 10:48 UTC..
Другі афтэршок гэтага землетрасення адбыўся праз 11 хвілін пасля асноўнага магнітудай 4,8, у 33 км на паўночны ўсход ад Вана і на глыбіні 7 кмMagnitude 4.8 — EASTERN TURKEY..
Землетрасенне таксама выразна адчувалася ў Арменіі, у прыватнасці ў горадзе Ерэван, дзе людзі ў паніцы выходзілі з будынкаў ад моцных штуршкоў Землетрясение в Армении..
Наступствы
У Ване разбурана 10 будынкаў7.2 quake in Turkey kills 85, collapses buildings. . Таксама, у Ване 200 зняволеных збеглі з мясцовай турмыVery strong damaging earthquake in eastern Turkey — 200 prisoners escaped in Van. .
У Эркысе (горад блізка ад Вана) 80 будынкаў разбуранаVery strong earthquake in eastern Turkey + 80 buildings collapsed in Ercis + 60 people killed (intermediate). .
Ахвяры і пацярпелыя thumb Сама меней, 217 чалавек загінулі (больш 90 з якіх у Эркысе, 45 — у Ване), 1000 чалавек было параненаVery strong damaging earthquake in eastern Turkey — 138 people fatalities so far. .
Міжнародная рэакцыя
Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян накіраваў спачуванні прэзідэнту Турцыі Абдуле Гюлю: «З жалем даведаўся пра разбурэнні, ахвяр і пакінутых пад заваламі людзей у выніку страшнага землетрасення ў Ване. Смуткую ад таго, што здарылася, спачуваю Вам і паведамляю Вам, што спецыялізаванае падраздзяленне армянскіх выратавальнікаў гатова ў кароткія тэрміны дасягнуць эпіцэнтра і неадкладна прыступіць да выратавальных прац»Президент Армении соболезнует Эрдогану в связи с землетрясением..
Дапамога
Праз гадзіну пасля землетрасення турэцкі Чырвоны Крыж абвясціў пра накіраванне у зону катастрофы 1162 палатак, 1000 абагравальнікаў, 4250 коўдраў, 500 іншых сродкаў першай медыцынскай дапамогі.
З 38 правінцый Турцыі былі адпраўлены 1275 чалавек для ўдзелу ў пошукава-выратавальнай аперацыі.
Германія прапанавала дапамогу Турцыі пасля землетрасення, якое скалынула усходнюю турэцкую правінцыю Ван. Нямецкая партыя зялёных заклікала міжнародная супольнасць даць хуткую і «небюракратычную» падтрымку выратавальнікам.
Катэгорыя:Землетрасенні 2011 года Катэгорыя:Землетрасенні ў Турцыі 2011 Катэгорыя:Кастрычнік 2011 года Катэгорыя:2011 год у Турцыі