Аляксандр Якаўлевіч Гаўрылёнак (, Мінск, БССР) — беларускі хакеіст, брамнік.

Біяграфія Выхаванец мінскай хакейнай школы «Юнацтва». Першы трэнер: Генадзь Іванавіч Бандурын.

За нацыянальную зборную Беларусі выступаў з 1992 па 1999 год. Правёў 17 матчаў, прапусціў 39 шайбаў.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.

Дасягненні Трэці прызёр Вялікага прыза Санкт-Пецярбурга (1993), Чэмпіён Беларусі (1993). Чэмпіён Беларусі (1994). Чэмпіён Беларусі (1995). Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі (1996). Чэмпіён Польшчы (1997).

Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ХК Брэст Катэгорыя:Трэнеры ХК Металург-Жлобін Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Ігракі ХК Цівалі Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск