Уладзімір Дзмітрыевіч Чарні́гаў (; , в. Хацяны, Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія — ) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1974), прафесар (1976).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Хацяны (Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія). Скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут у 1948 годзе і аспірантуру пры ім. 3 1956 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы об иммуногенезе и о влиянии некоторых антибиотиков на формирование иммунитета при паратифе и роже свиней»Кафедра эпизоотологии и инфекционных болезней — История кафедры // Сайт ВДАВМ. З ліпеня 1974 года на пасадзе загадчыка кафедрай ветэрынарна-санітарнай экспертызы.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па выпрацоўцы мер прафілактыкі інфекцыйных хвароб жывёл, метадаў ветэрынарна-санітарнай экспертызы прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання.

Літаратура  — С. 223. — С. 322.

Спасылкі Кафедра эпизоотологии и инфекционных болезней — История кафедры // Сайт ВДАВМ

Катэгорыя:Дактары ветэрынарных навук Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Манастыршчынскім раёне