«Белыя росы» () — мастацкі фільм кінарэжысёра Ігара Дабралюбава. Вытворчасць — «Беларусьфільм», 1983 год. Працягласць — 89 хвілін. Лірычная камедыя, якая ярка паказвае жыццё, радасці і праблемы савецкіх людзей першай паловы 80-х гадоў.
Сюжэт Усевалад Санаеў у ролі васьмідзесяцігадовага ветэрана працы і трох войнаў Фядоса Ходаса. Ён аўдавеў, у яго выраслі тры сыны. Старэйшы Андрэй (Генадзь Гарбук) — чалавек грунтоўны, але празмерна прадумлівы. Малодшы, Васіль (Мікалай Карачанцаў), дураслівы весялун і свавольнік, усё грае на гармоніку і гуляе. Сярэдні, Сашка (Міхаіл Какшонаў) вядзе вандроўнае жыццё, пятнаццаць гадоў не быў дома — зарабляе доўгі рубель на чужыне (на Курыльскіх астравах). За кожнага з іх перажывае стары, якога сусед Цімафей (Барыс Новікаў) кожную раніцу пытае, калі ён «паміраць» збіраецца.
Жыхары вёскі Белыя Росы, у якой адбываюцца асноўныя падзеі, атрымліваюць ордары на кватэры ў шматпавярховых дамах у горадзе, які паступова паглынае вёску. Гэта вымушае Фядоса і яго суседзяў пачаць жыць гарадскім жыццём, адрозным ад іх звыклага ўкладу. Своеасаблівым сімвалам сувязі горада і вёскі служыць драўляны масток, перакінуты праз рэчку, па якім перабіраюцца героі фільма, ідучы дадому ці ў горад.
У канцы фільма, на заходзе дня, стары Фядос дзякуе Сонцу за сваё жыццё і просіць шчасця для дзяцей.
Час і месца здымак Фільм здымаўся ў 1983 годзе ў Гродне ў цэнтральнай частцы горада, у мікрараёнах Пярэселка і Дзевятоўка.
У ралях Усевалад Санаеў — Фядос Ходас Мікалай Карачанцаў — Васька Ходас, малодшы сын; Міхаіл Какшонаў — Сашка Ходас, сярэдні сын; Генадзь Гарбук — Андрэй Ходас, старэйшы сын; Барыс Новікаў — Цімафей, сусед Фядоса Галіна Польскіх — Маруся, жонка Ваські Наталля Харахорына — Вера Матруніна, паштальён, нявеста (потым жонка) Сашкі Станіслаў Садальскі — Кісель, залётнік Марусі Стэфанія Станюта — Кіселіха Ірына Ягорава — жонка Андрэя Аляксандр Бяспалы — Мішка, сябар Сашкі Юрый Кухаронак — Скварцоў, міліцыянер Юлія Касмачова — Галюня, дачка Ваські Валянцін Букін — грамадзянін з дзіцячай каляскай
Здымачная група Аўтар сцэнарыя: Аляксей Дудараў Рэжысёр-пастаноўшчык: Ігар Дабралюбаў Аператар-пастаноўшчык: Рыгор Масальскі Мастак-постаноўшчык: Яўген Ганкін Кампазітар: Ян Фрэнкель Вершы: Міхаіл Таніч Дырыжор: Сяргей Скрыпка (Дзяржаўны сімфанічны аркестр кінематаграфіі СССР)
Узнагароды Спецыяльны прыз Усесаюзнага кінафестывалю за 1984 год Прыз Усесаюзнага кінафестывалю за лепшы сцэнарый за 1984 год Прыз Усесаюзнага кінафестывалю за лепшую акцёрскую працу за 1984 год
Цікавыя факты Вуліца ў мікрараёне Дзевятоўка ў Гродна на тым месцы, дзе была вёска Белыя Росы, названа ў гонар вёскі — Белыя Росы.
У раёне дамоў, паказаных у фільме, у 2018 годзе быў устаноўлены помнік героям стужкі Скульптуры героев "Белых Рос" появились в Гродно.
Экранізацыя працягу фільма 6 кастрычніка 2011 года аўтар сцэнарыя карціны Аляксей Дудараў на сустрэчы з гледачамі заявіў, што экранізацыя працягу фільма «Белыя Росы» ў наш час не плануецца. Паводле слоў Дударава, ужо напісан сцэнарый і выдадзена кніга, у якой расказваецца пра далейшы лёс былых жыхароў выдуманай вёскі Белыя Росы, і калі б ён быў прадзюсарам і меў бы грошы, то зняў бы гэты фільм.Дудараў: Час для экранізацыі працягу «Белых Рос» яшчэ не настаў
Аднак ужо 17 лістапада 2011 года генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Алег Сільвановіч паведаміў, што кінастудыя плануе зняць працяг фільма. Паводле сцэнарыя Аляксея Дударава галавой роду стане Андрэй Ходас, які будзе жыць у горадзе з назвай Белыя росы. Па сюжэце Андрэй разводзіцца з жонкай і з’яжджае на хутар. Аднак на гэтым месцы будаўнічая кампанія збіраецца ўзвесці катэджны пасёлак Белыя росы. Фільм выйшаў у 2014 годзе. Ролю малодшага сына Фядоса Ходаса, Васіля, зноў выканаў Карачанцаў. Здымалі карціну ў Гродне.
Зноскі
Катэгорыя:Кінакамедыі СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Гродне