Леанід Іванавіч Кісялеўскі (, Мінск — ) — беларускі фізік. Акадэмік АН БССР (1980; член-карэспандэнт з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1978). Брат мовазнаўцы Анатоля Кісялеўскага.

Біяграфія Нарадзіўся 12 красавіка 1927 года ў Мінску ў сям’і рабочага.

У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, тры гады працаваў настаўнікам у школе, а затым паступіў у аспірантуру Мінскага педінстытута, там жа выкладаў. У 1959 годзе пачаў працаваць у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, у 1968 годзе ўзначаліў Лабараторыю спектраскапіі нізкатэмпературнай плазмы, быў намеснікам дырэктара (1970—1978), затым — галоўным вучоным сакратаром Прэзідыума АН БССР (1978—1983), рэктарам БДУ (1983—1990), акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР (1990—1991).

З 1963 года з’яўляўся членам КПСС, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам ЦК КПБ. Сярод яго вучняў 20 кандыдатаў і 3 дактары навук.

Памёр 8 кастрычніка 1991 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць Работы па лазерна-плазменных сістэмах, тэхналогіі выкарыстання нізкатэмпературнай плазмы і лазераў, аўтаматызацыі спектраскапічных вымярэнняў. Распрацаваў метады атрымання высокастабільнай плазмы. Пад ягоным кіраўніцтвам створаны спектральныя прыборы, якія ўжываліся для вывучэння высокатэмпературных працэсаў ва ўстаноўках новай тэхнікі, уключаючы працэсы ўваходу касмічных апаратаў у шчыльныя пласты атмасферы.

Аўтар больш за 200 навуковых прац і вынаходніцтваў. Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г., Дзяржаўная прэмія СССР 1991 г. за навуковыя дасягненні ў галіне фізікі.

Некаторыя публікацыі Приповерхностный пробой газов излучением СО-лазера / В. С. Голубев, Л. И. Киселевский, В. Н. Снопко — Мн.: Институт физики, 1978. О гидродинамических уравнениях для переходного слоя плазма-твердое тело / Л. И. Киселевский — Минск, 1986. — 31 с. Физические основы дистанционного зондирования / Л. И. Киселевский — Минск : Университетское, 1991. — 292 с.

Сям’я Жонка — Лідзія Андрэеўна Кісялеўская (1930—2003).

Літаратура

Спасылкі Леанід Іванавіч Кісялеўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Профіль на сайце НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Рэктары БДУ Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Галоўныя вучоныя сакратары НАНБ