Уладзімір Аляксеевіч Белы (, Краснадар, РСФСР — ) — беларускі вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм, трэння і кампазіцыйнага матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар тэхнічных навук (1971), прафесар (1971). Заслужаны вынаходнік БССР (1967), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). У 1975—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССРт. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..

Біяграфія Нарадзіўся 8 чэрвеня 1922 года ў горадзе Краснадар. У 1945 годзе з адзнакай скончыў Растоўскі інстытут чыгуначнага транспарту. Паступіў у аспірантуру, у 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблемах трэння і зносу матэрыялаў.

Працаваў дэканам і загадчыкам кафедры «Дэталі машын» Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі. З 1960 года загадчык лабараторыі «Тэхнічная механіка», з 1963 года кіраўнік лабараторыі, ператворанай у аддзел механікі палімераў АН БССР. У 1969—1979 гадах дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР.

Выкладаць пачаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце. У 1969—1973 гадах займаў пасаду рэктара Гомельскага ўніверсітэта. У 1973—1987 гадах — віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР.

З 1978 па 1983 год займаў пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт пад яго кіраўніцтвам выйшаў у першыя шэрагі сярод больш чым 800 ВНУ СССР. У 1979, 1980 і 1981 гадах універсітэт узнагароджваўся пераходным Чырвоным сцягам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР і ЦК прафсаюзаў работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў.

З 1987 года саветнік пры дырэкцыі Інстытута механікі металапалімерных сістэм, з 1993 года ганаровы дырэктар інстытута. У 1979—1990 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Трэнне і знос», членам экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па даследаванню ўзаемасувязі малекулярных і надмалекулярных структур палімераў з іх фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, трэнню і зносу палімераў. Распрацаваў асновы механікі металапалімерных сістэм, разліку і канструявання металапалімерных вырабаў.

Ім было напісана больш за 750 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій. Аўтар 350 вынаходак, атрымаў 20 патэнтаў ЗША, Англіі, ФРГ, Японіі, Італіі, Францыі, Швецыі і іншых краін.

Памяць 2 снежня 1994 года Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята Пастанова № 220 «Аб увекавечанні памяці У. А. Белага». У выкананне пастановы Інстытуту механікі металапалімерных сістэм было прысвоена імя У. А. Белага, а на будынку Інстытута была ўсталяваны памятны барэльеф у гонар вучонага.

У лютым 2004 года Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне прысвоіць скверу перад інстытутам імя У. А. Белага.

4 верасня 2012 г. Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў (рашэнне №159) назваў у гонар У.А.Белага вуліцу ў мікрараёне Хутар.

Бібліяграфія Адгезия полимеров к металлам. — Мн., 1971 (совместно с Н. И. Егоренковым, Ю. М. Плескачевским). Трение полимеров. М., 1972 (в соавторстве). Трение и износ материалов на основе полимеров. — Мн., 1976 (совместно с М. И. Петроковцом, В. Г. Савкиным, А. И. Свириденком). Полимерные покрытия. — Мн., 1976 (совместно с В. А. Довгяло, О. Р. Юркевичем). Propriétés d’antifriction des revètements polymeres en pellicule, mince. — У кнізе: Le frottement et l’usure. Paris, 1968; у кнізе: Advances in polymer friction and wear, New York; London, 1974 Lubrication of Metal-Polymer Friction Units (саўм. з А. І Свірыдзёнкам, С. В. Шчарбаковым). — У кн.: International Lubricatian conference. Tokyo, 1975

Узнагароды і прэміі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971) Дзяржаўная прэмія БССР (1972) Ордэн Леніна (1979)

Літаратура

т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Белый Владимир Алексеевич // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 33.

Спасылкі

Уладзімір Аляксеевіч Белы ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Рэктары БДУ Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты НАНБ Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Заслужаныя вынаходнікі БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Дэканы механічнага факультэта БелДУТ