Галя́дза (Блядка) — рака ў Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Сэрвач (басейн Нёмана).
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) рака пазначаная як Бляда. На карце 1846 г. як Блядза, тое напісанне на карце спехам чытаецца як "Голядза".
Бяссуфіксныя літоўскія гідронімы тыпу Blenda звязваюць з blandus "густы; пахмурны, цёмны", blęsti "цямнець"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 67..
Водаапісанне Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 110 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Барсукі Докшыцкага раёна. Упадае ў Сэрвач на поўнач ад нежылой вёскі Мураўшчына. У вярхоўі на працягу 6 км каналізаваная. У ніжнім цячэнні (ніжэй вёскі Заборцы) цячэ праз лес. Каля вёскі Лайкова на рацэ вадасховішча.
Літаратура
Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 477 с.
Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Віліі) Катэгорыя:Рэкі Докшыцкага раёна