Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Гомелі.

Гісторыя Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь з’яўляецца правапераемнікам Гомельскага сярэдняга пажарна-тэхнічнага вучылішча Галоўнага ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь, створанага загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у маі 1997 года. Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на базе Гомельскага сярэдняга пажарна-тэхнічнага вучылішча створана Гомельскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча МНС Рэспублікі Беларусь з адначасовым адкрыццём спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый» і арганізацыяй падрыхтоўкі спецыялістаў з прысваеннем кваліфікацыі «Інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» па вочнай форме навучання. У лістападзе 2004 года Гомельскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь перайменавана ва ўстанову адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».

Структура

Факультэты Факультэт вочнага навучання (тэрмін навучання 4 гады) Факультэт завочнага навучання (тэрмін навучання 5 гадоў на базе сярэдняй агульнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 3 гады на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі па профілі спецыяльнасці)

Кафедры Кафедра тактыкі правядзення аварыйна-выратавальных работ і тушэння пажараў Кафедра пажарнай прафілактыкі і папярэджання надзвычайных сітуацый Кафедра пажарнай аварыйна-выратавальнай і фізічнай падрыхтоўкі Кафедра пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі Кафедра прыродазнаўчых навук Кафедра гуманітарных навук Кафедра арганізацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Гомеля Катэгорыя:Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэчыцкі праспект