Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія авія́цыі (БДАА, ) — установа адукацыі ў Мінску, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, iнтэграванай з вышэйшай адукацыяй, і па асобных спецыяльнасцях — вышэйшай адукацыі першай ступені, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку авіяцыйнага персаналу ў сістэме бесперапыннай адукацыі на платнай аснове.

Гісторыя Мінскае авіятэхнічнае тэхнічнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі (МАТВГА) створана 1 кастрычніка 1974 года. Першыя тры выпускі набіраліся ў асноўным з моладзі, якая адслужыла ў шэрагах СА.

У студзені 1991 года вучылішча было ператворана ў Мінскі авіяцыйна-тэхнічны каледж (МАТК).

3 красавіка 1995 года каледж перайшоў у веданне Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь і 25 жніўня 1995 года рэарганізаваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы лётна-тэхнічны каледж (МДВЛТК).

У 2001 годзе МДВЛТК быў пераназваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж (МДВАК).

1 красавіка 2015 года МДВАК быў ператвораны ва ўстанову адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі» (БДАА), падначаленую з 2016 года Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Рэктары

Пётр Паўлавіч Кліменка (1974—1981) Дзмітрый Рыгоравіч Глушчанка (1981—1983) Мікалай Андрэевіч Сідаровіч (1983—1999) Аляксандр Іванавіч Навуменка (1999—2009) Аляксандр Анатолевіч Лапцэвіч (2009—2015) Рыгор Фёдаравіч Лаўшэнка (2015—2018) Арцём Артуравіч Шагідзевіч (2018—2025) Ігар Георгіевіч Яцкевіч (з 2025 года)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:1974 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Убарэвіча (Мінск) Катэгорыя:Авіяцыйныя навучальныя ўстановы