Сцяг Арэгона () - адзін з афіцыйных знакаў амерыканскага штата Арэгон. Сцяг Арэгона быў афіцыйна прыняты 26 лютага 1925 года.

Апісанне Сцяг выкананы ў цёмна-сінім і залатым колерах, якія з'яўляюцца афіцыйнымі колерамі штата. Сцяг Арэгона з'яўляецца двухбаковым. На пярэднім боку на цёмна-сінім фоне ў залатым колеры размешчаны элементы: шчыт герба з гербам штата, над ім подпіс «Штат Арэгон» () і пад ім - 1859, год прыняцця Арэгонам статусу штата. Шчыт акружаны 33 зоркамі, якія сімвалізуюць атрыманне Арэгонам статусу штата 33-м па ліку. На адваротным боку на цёмна-сінім фоне ў золатам колеры намаляваны канадскі бабёр, адзін з сімвалаў штата Арэгон. Сцяг Арэгона з'яўляецца адзіным сярод астатніх сцягоў штатаў ЗША, які мае розныя бакі

Для выкарыстання на парадах дапускаецца аблямоўванне сцяга залатымі махрамі. Для паўсядзённага ж выкарыстання махра не з'яўляецца абавязковай. Суадносіны шырыні сцяга да даўжыні складаюць 3:5.

Катэгорыя:Сцягі ЗША