Міжнародны мужчынскі дзень (, IMD) — штогадовае міжнароднае свята, якое адзначаецца 19 лістапада. Упершыню яго адзначылі ў 1999 годзе ў Трынідад і Табага. Пасля гэта свята знайшло падтрымку ў Аўстраліі, краінах Карыбскага басейна, Паўночнай Амерыкі, Азіі, Еўропы і ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Мэтамі стварэння Міжнароднага мужчынскага дня з'яўляюцца прыцягнення ўвагі да гендарнай дыскрымінацыі і да праблемы няроўнасці полаў. Арганізатарамі свята робіцца ўпор на захаванне здароўя хлопчыкаў і мужчынInternational Men’s Day — Do we care? // Прэс-рэліз Men’s Health & Wellbeing Association (MHWA) ACT — 2004.Join in Celebrating International Men’s Day, by Harrack Balramsingh — ліст у рэдакцыю Cayman Net News ад 13 лістапада 2001 годаInternational Men’s Day Global Website: Trinidad and Tobago (запісы доктара Тылуксінгха пра мэты IMD), і падкрэсленне пазітыўнага ўплыву мужчын на сям'ю і выхаванне дзяцейInternational Men’s Day on 19 of November to highlight plight of men, (2007) Outlook IndiaInternational Men’s Day Global Website Archive 2003—2006 , 2005-2006 . Гаворачы ад імя ЮНЕСКА, Інгеборг Брэйнес, дырэктар па сувязях з грамадскасцю Бюро ЮНЕСКА ў Жэневе, а таксама былы кіраўнік праграмы «Жанчыны і гендарная няроўнасць», адзначыла: «Гэта выдатная ідэя, якая дазволіць палепшыць гендарны баланс». Таксама яна дадала, што ЮНЕСКА спадзяецца на супрацоўніцтва з арганізатарамі IMD.
У наш час свята святкуецца ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Гане, Індыі, Ірландыі, Мальце, Трынідад і Табага, ЗША, ПАР, Сінгапуры і Ямайцы.
Гл. таксама Дзень бацькоў Міжнародны жаночы дзень Сусветны дзень мужчын Дзень абаронцы Айчыны
Спасылкі International Men’s Day Global Website and Archive International Men’s Day global website International Men’s Day in India Abinav bindra supports International mens day International Men’s Day — Holidays Portal 19 November International men’s Day
Катэгорыя:Святы 19 лістапада Катэгорыя:Святы паводле алфавіта Катэгорыя:Міжнародныя дні Катэгорыя:Мужчына