Сцяг Вермонта () — адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Вермонт.

Сучасны варыянт сцяга быў прыняты Генеральнай Асамблеяй Вермонта 1 чэрвеня 1923 года. Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:1,66 (альбо 3:5) з сінім (блакітным) фонам і размешчаным па цэнтры гербам штата.

Да 1923 года выкарыстоўваўся сцяг Рэспублікі Вермонт і два сцягі, падобныя на сцяг ЗША.

Катэгорыя:Сцягі ЗША