Налі́бакі. Сустракаецца таксама варыянт Налібо́кі (, ) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Налібацкага сельсавета.

Гісторыя Упершыню ўспамінаюцца ў 1447 годзе. Да 1485 года належалі Гедыгольдавічам, потым Кезгайлам і да 1554 года Завішам і Шэметам, з 1555 — Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Менскага павета Менскага ваяводства.

У XVI ст. сталі цэнтрам воласці. У 1636 годзе Альбрэхт Станіслаў Радзівіл заснаваў тут касцёл, перабудаваны ў 1699 годзе.

Станам на 1727 год у мястэчку 62 двары. З 1720-х гадоў працавала Налібоцкая шкляная мануфактура, створаная на высокім для таго часу тэхнічным узроўні.

На 1757 год — 83 двары, карчма. Налібакі былі цэнтрам лавецтва (тэрытарыяльнай адзінкі ўладанняў Радзівілаў), якое ахоплівала значныя лясныя абшары на тэрыторыі Верхняга ПанямонняКрывашэеў Дз. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у XVI—XVIII стст.: фармаванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 34.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Налібакі ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1801 год у мястэчку 61 двор, касцёл, крама, бровар, карчма.

У 1830 годзе паблізу мястэчка заснавана рудня, у 1852 годзе металургічная вытворчасць складалася з Руднянскага і Клецішчанскага заводаў. У розны час вырабляліся чыгуначныя рэйкі, паласавое, шыннае, чатырохграннае і круглае жалеза. У 1852 годзе было 3 домны, пракатны стан, 5 паравых машын, 8 пудлінгавых печаў, 4 ліцейні. У 1854 годзе працавала 218 рабочых, выраблена 500 тыс. пудоў чыгуну, у 1858 годзе — 561 рабочы, выраблена 80 тыс. пудоў жалеза. Паводле аб’ёму прадукцыі Налібацкі металургічны камбінат у 1852—1857 гадах займаў 1-е месца на Беларусі і быў адным з буйных металургічных прадпрыемстваў Расійскай імперыі.

У другой палове XIX стагоддзя Налібакі перайшлі да Вітгенштэйнаў, з 1881 года — да Гагенлоэ. Паводле вынікаў перапісу (1897) 224 двары, касцёл, малітоўны дом, 2 школы, бальніца, валасны суд, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Налібакі ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года Налібакі ў складзе БССР, вёска, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета.

У гады Другой сусветнай вайны, 8 мая 1943 года савецкія партызаны забілі ў Налібаках 128 чалавек, у т.л. трох жанчын, некалькі падлеткаў і дзесяцігадовае дзіцяŚledztwo w sprawie zbrodni popełnionych przez partyzantów radzieckich na żołnierzach Armii Krajowej i ludności cywilnej na terenie powiatów Stołpce i Wołożyn. // Instytut Pamięci Narodowej, 16.05.2006Prokurator Anna Gałkiewicz, Omówienie dotychczasowych ustaleń w śledztwach w sprawach o zbrodnie w Nalibokach i Koniuchach // Naszawitryna.pl, 14.05.2003. Пазней забітых у Налібаках, называлі «контррэвалюцыйнымі элементамі — паліцаямі і шпіёнамі»Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 119.. У 2001 годзе польскі Інстытут нацыянальнай памяці абвінаваціў некаторых удзельнікаў атрада братоў Бельскіх ў гэтай разні. Сын аднаго з братоў і некаторыя жывыя яшчэ партызаны Бельскіх сцвярджалі, што іх атрад не меў дачынення да гэтага, а тым днём быў за 100 км ад мястэчкаКастусь Лашкевіч, TUT.BY, У Галівудзе думаюць, што герб Беларусі — «Пагоня» .

Падчас карнай аперацыі «Герман» 8 жніўня 1943 года Налібакі спалены нямецкімі акупантамі, забіты ксяндзы Борадын і Бойка.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1869 год — 165 чал. С. 380.; 1897 год — 1519 чал. XX стагоддзе: 1901 год — 1789 чал.; 1921—515 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1997 год — 743 чал.; 1998 год — 240 двароў.

Інфраструктура У Налібаках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры.

Славутасці

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1935—1994 г., мураваны). Свята-Міхайлаўская царква (2003—2006 г., мураваная).

Вядомыя асобы Мікола Вяршынін (сапр. Верамей; 1878—1934) — консул БНР у Чэхаславакіі. Мікалай Гасюк — беларускі гравёр па шкле XVIII ст. Джон Мішук (Ян Мішук, 1940—2025) — канадскі хакеіст, першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ. Саламон Разоўскі (1879—1924) — савецкі рэвалюцыйны і палітычны дзеяч. Язэп Фарботка (1893—1956) — беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-палітычнага руху.

Крыніцы

Літаратура

Галоўка С. Шкляныя цуды з Налібакаў // Беларуская думка. № 10. 2016. С. 60-67.

Спасылкі

Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі в. Налібакі на Radzima.org Налибоки на Глобус Беларуси

Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства