Алена Леанардаўна Іваноўская (па мужу Скіндар; 3 мая 1885 — ) — папулярызатар ведаў па беларусазнаўстве, спецыяліст у галіне конегадоўлі, перакладчыца; з роду Іваноўскіх.

Біяграфія Дачка Леанарда Іваноўскага, сястра Вацлава Іваноўскага. Выхоўвалася ў Варшаве, у дзяцінстве часта бывала ў фальварку Іваноўскіх Лябёдка (цяпер у межах вёскі Галавічполе, Шчучынскі раён).

Каля 1905 года Алена Іваноўская прыехала на навучанне ў Кембрыджскага ўніверсітэта. Там з яе ўдзелам склаўся гурток студэнтаў пераважна з англійскай арыстакратыі, якую даследчык Гай Пікарда назваў «Кембрыджская хеўра». У ёй бралі ўдзел паэт Руперт Брук, біяхімікі і Гуя Онслаў і інш. Удзельнікі суполкі сур’ёзна цікавіліся беларускім фальклорам, сяброўка Руперта Брука Кэтрын Кокс у 1912 годзе некалькі месяцаў правяла ў Лябёдцы. У 1914 г. Алена Іваноўская змясціла ў лонданскім часопісе «Folk-Lore» («Фальклор») тэксты пятнаццаці беларускіх песень з нотамі, запісаных у ваколіцы Лябёдкі. Публікацыя суправаджалася вялікім уступам, дзе брытанскіх чытачоў знаёмілі з Беларуссю і яе праблемамі. Упершыню ў англійскай тэрміналогіі пры гэтым быў выкарыстаны тэрмін «White Ruthenia» замест «Wite Russia». Новая назва дапаўнялася тлумачэннем: «No White Ruthenian wold ever allow him self to by called by a name would imply that he was Russian» («Ніводзін беларус ніколі не дазволіць называць сябе імем, якое значыць, што ён — расіянін»). У 1914—1922 гадах часопіс «Folk-Lore» выдрукаваў 38 беларускіх песень з ваколіц Лябёдкі.

Падзеі Першай сусветнай вайны разбурылі Кембрыджскую суполку. Алена Іваноўская з’ехала на радзіму, дзе ў 1915 годзе спрабавала адкрыць у Васілішках беларускую школу.

У першай палове 1920-х Алена выходзіць замуж за Казіміра Скіндара (нар. 1891), уладальніка маёнтка Капкана. Гаспадарыла ў бацькоўскай сядзібе ў Лябёдцы. Займалася конегадоўляй, захаплялася коннай яздой, гадавала хартаў. Супрацоўнічала з земляробчым часопісам «Саха» як спецыялістка ў конегадоўлі, пісала гаспадарчыя парады для земляробаў-беларусаў. На скачках у Лодзі ўпала з каня, доўгі час лячылася ў шпіталі.

З прыходам у 1939 годзе савецкай улады мужа вывезлі на ўсход, дзе ён загінуў у лагерыпаводле запісаў Андрэя Брахоцкага. Сама яна хавалася ў Вільні. Затым у родным фальварку перажыла нямецкую акупацыю. Тут схавалі ад нацыстаў дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання — (1889—1983) і яе сястру Марыю Арнольд (1893—1995).

У 1944 годзе перабралася ў Варшаву. Пэўны час жыла ў Любліне. З 1946 года працавала перакладчыцай для місіі англійскіх квакераў у Казяніцах, пражыла тут 26 гадоў.

22 кастрычніка 2001 года за ўратаванне яўрэяў званне «Праведнікаў свету» было нададзена: Сабіне Іваноўскай з Ячыноўскіх, Алене Скіндар з Іваноўскіх, і Адольфу Данілевічуsprawiedliwi.org.pl.

Выбраная бібліяграфія Iwanowska I., Onslow H. Some White Russian Folksongs // Folk lore. Vol. 25. London,1914. Р. 91—109; 212—226; Vol. 35. London, 1922. Р. 64—82. Некалькі беларускіх народных песень (першая публікацыя беларускага фальклору ў Вялікабрытаніі). Пераклад з англійскай, прадмова і падрыхтоўка матэрыялу да друку Яніны Грыневіч // Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні — Вып. 4. — Мінск: Бел. навука, 2017. — С. 164—187. «Закуй, закуй, зязюленька, рана…». Анталогія беларускіх народных песняў. Сабрана Аленай Іваноўскай на Лідчыне ў 1905—1912 гадах. Укладальнік: Леанід Лаўрэш. Ліда, 2021. 108 с.

Крыніцы

Літаратура Iwanowski K., Skinderowa Helena z Iwanowskich // Ziemianie polscy XX wieku. Słownik biograficzny. Cz. 6. Warszawa, 2002. — S.170—171. Пікарда Г. Раньняя англа-беларуская вясна (1915) Гуя Онслаў, Галена Іваноўская і Кембрыдзкая «хеўра» // Беларус. № 511. 2005. Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. — Мінск: Медысонт, 2006. ISBN 985-6530-40-7 (бел.) Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8 Лаўрэш Л. Алена Скінадар з Іваноўскіх // НАША СЛОВА № 38 (1345), 20 верасня 2017. // на pawet.net Лаўрэш Л. Алена Іваноўская // Маладосць. 2019. № 8. — С. 20-33. Лаўрэш Л. Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць // Новы Замак. 2019. № 8. С. 194—212.; 2020. № 9. С. 180—219. «Закуй, закуй, зязюленька, рана…». Анталогія беларускіх народных песняў. Сабрана Аленай Іваноўскай на Лідчыне ў 1905—1912 гадах. Укладальнік: Леанід Лаўрэш. Ліда, 2021. 108 с. Струмскіс Ірына. Параўнальны аналіз паэтычных асаблівасцяў зборніка народных песняў Земавіта Фядэцкага «Цёплыя вечары …ды халодныя ранкі…» і «Анталогіі беларускіх народных песняў» Алены Іваноўскай // Лідскі Летапісец. 2021. № 2(94). С. 73-79. Лаўрэш Л. Тадэвуш Іваноўскі, яго сям’я і ягоныя ўспаміны // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 9. Мінск. 2020. С. 57-59. Лаўрэш Л. Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць. Издательские решения, 2024. 196 с.

Катэгорыя:Беларусісты Алена