Лявон Рамуальдавіч Чаховіч, псеўд. Астоя () — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, былы інжынер-падпаручнік рускай імператарскай арміі. Старэйшы брат Густава Чаховіча.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1837 годзе ў Рачкаўшчыне пад Свянцянамі ў небагатым шматдзетным дваранскім родзе герба Астоя.

Скончыў Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча, пасля чаго вучыўся ў Ваенна-інжынернай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. Уваходзіў у ваенна-рэвалюцыйную арганізацыю Серакоўскага-Дамброўскага ў Пецярбургу. У час вобыску ў адной з фотамайстэрань, дзе размножваліся антыўрадавыя заклікі, быў выяўлены здымак групы пецярбургскіх афіцэраў у паўстанцкіх скрутках-чамарках, сярод якіх быў і Лявон. З пачаткам паўстання пакінуў службу і далучыўся да паўстанцаў. У лесе ля Гервят (Астравеччына) стварыў атрад колькасцю 100 чалавек. Быў вядомы пад псеўданімам Астоя (як і брат Густаў). У атрадзе, аб'яднаным пад начальствам свайго брата Густава, заняў пасаду начальніка штаба. Таксама радавымі байцамі ў атрадзе былі і два іх брата — Цітус і малады гімназіст Андрэй.Объединенный отряд братьев Чеховичей

Спачатку ставілася мэта злучыцца з атрадам Яна Козела-Паклеўскага, але яго паражэнне парушыла гэтыя планы. Тым не менш, атрад Чаховічаў накіраваўся на поўдзень у Любанскія лясы і 5 чэрвеня 1863 досвіткам быў сустрэты карнікамі ва ўрочышчы Біты Лог каля вёскі Любкі.

У час адступлення Лявон Чаховіч, увайшоўшыў балоцісты лес разам з 300 байцамі, застаўся адсечаным ад галоўнай партыі атрада Густава Чаховіча. Не бачачы магчымасці злучыцца, пераходзіць на другі бераг ракі Нарач. Праследаваны атрадам капітана Юзэфовіча з Ашмян і атрадам з Вілейкі, вымушаны быў некалькі дзён укрывацца ў лясах Агінскага. Аднак выціснуты і адтуль, прабіраецца цераз раку Нарач і адступае ў вішнеўскія лясы.

Пазней Лявон Чаховіч з атрадам рушыў на поўнач — у кірунку Кабыльніка і Паставаў. Калі паўстанцы пераходзілі праз Паставы, на іх напала сялянская стража на чале з падафіцэрам Данілам КурылавымЯкубянец-Чаркоўска Я. Паўстанне 1863 года ў Свянцянскім павеце. — «Сумежжа», Паставы, 2013. -С.43.. Паўстанцы, часта адстрэльваючыся, рушылі далей. У пагоні за атрадам 24 чэрвеня ў Паставы прыбывае атрад са Свянцян, у які ўваходзілі дзве роты пяхоты пад камандаваннем палкоўніка Розлача. Аднак, страціўшы след, вярнуліся ў Свянцяны. Паўстанцы прыбылі ў вёску Крапіўнікі Дзісненскага павета. Аднак 26 чэрвеня для іх пошуку з Дзісны выйшла карная экспедыцыя. Дзве роты пяхоты, адна пад камандаваннем падпалкоўніка Беляева, другая — капітана Міхайлоўскага, рознымі дарогамі пайшлі ў напрамку Крапіўнікаў, дзе дыслацыраваўся Леон Чаховіч. Ледзьве расейскія жаўнеры ўвайшлі ў крапіўніцкі лес, як сустрэліся з паўстанцамі. Леон Чаховіч, не бачачы магчымасці адступіць, прымае бой. Гэта бітва была кароткай і жорсткай. Тыя паўстанцы, якія не здолелі ўкрыцца, загінулі; 13 трапілі ў палон, у тым ліку сам Лявон ЧаховічДраўніцкі Я. Крывавы 1863 год// Нашы карані. Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер'я. Паставы: Сумежжа. — № 5, студзень-сакавік 2003 г. — С.16-24..

Зняволены ў Дынабургскай крэпасці. У пакаянным лісце да царскіх улад пісаўБратья Чеховичи под высоким флагом Калиновского :

Быў асуджаны да катаргі. Пасля вызвалення, займаўся будаўнічымі падрадамі ў Іркуцку.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў 1913 годзе вярнуўся ў Вільню, дзе неўзабаве памёр.Ona Maksimaitienė. Leonas Čechovičius. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XV (Mezas-Nagurskiai). V.: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2009, 724 psl.

Крыніцы

Спасылкі Алфавитный список лиц, осужденных за участие в восстании 1863—1864 гг. на лишение прав состояния, конфискацию имущества и ссылку. 1 октября 1864 г. Печатный документ

Лявон Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Швянчоніскім раёне