Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864) — паўстанне нацыянальна-рэвалюцыйных сіл на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
У рускай гістарыяграфіі — Другое польскае паўстанне (1863—1864) або мяцеж, польскай гістарыяграфіі — Студзеньскае паўстанне, у частцы беларускай гістарыяграфіі — паўстанне Кастуся Каліноўскага (таму што паўстанне было ўзначалена менавіта ім). Паролем для вызначэння прыхільнікаў было: -«Каго любіш?» -«Люблю Беларусь» — «То, узаемна».
Перадумовы У канцы 50-х — пачатку 60-х гг. XIX ст. адбываліся якасныя змены ў складзе ўдзельнікаў вызваленчага руху ў Расійскай імперыі: дваранскія рэвалюцыянеры саступілі месца т. зв. разначынцам — выхадцам з дэмакратычных пластоў насельніцтва, выразнікам інтарэсаў працоўных мас, прадстаўленых у той час найперш сялянствам. Створаная разначынцамі тайная арганізацыя «Зямля і воля» (1861—1864) рыхтавала ўсерасійскае сялянскае паўстанне з мэтай устанаўлення народаўладдзя, перадачы без выкупу ўсёй зямлі сялянам, пабудовы сацыялістычнага ладу на аснове рэфармаванай сялянскай абшчыны, утварэння добраахвотнай федэрацыі абласцей. Надзеі на ажыццяўленне гэтай праграмы ўзмацніліся ў сувязі з уздымам антыпрыгонніцкага сялянскага руху і ўзнікненнем рэвалюцыйнай сітуацыі напярэдадні і ў час рэформы 1861 г.Біч, М. Паўстанне 1863—1864 гг. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома: В. Яноўская, С. Рудовіч. — Мн.: Экаперспеектыва, 2005. — 519 с.: іл. — С. 233. — ISBN 985-469-104-7
У польскіх і беларуска-літоўскіх губернях імперыі рэвалюцыйная сітуацыя абвастралася не толькі аграрна-сялянскім, але і нацыянальным пытаннем, найперш — уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якога з’яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржавы ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Па пытанні аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху падзяляліся на дзве асноўныя плыні: «чырвоных» і «белых». Першыя прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва — шматлікую беззямельную і малазямельную шляхту, рамеснікаў, сялян; другія — сярэдніх і буйных землеўладальнікаў і буйную буржуазію. «Чырвоныя» зыходзілі з прызнання неабходнасці агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання супраць царызму; «белыя» разлічвалі на дасягненне сваёй мэты шляхам мірных рэлігійна-палітычных маніфестацый у касцёлах і перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходніх дзяржаў, найперш Францыі і Вялікабрытаніі, якія яшчэ нядаўна ваявалі з Расійскай імперыяй.
Таксама не было адзінства і сярод «чырвоных». Правую, памяркоўную іх частку складалі шляхецкія рэвалюцыянеры — польскія нацыяналісты, для якіх галоўным было пытанне аб аднаўленні польскай рэспублікі з уключэннем у яе склад зямель Беларусі і Літвы і Правабярэжнай Украіны. Памешчыкам абяцалі захаваць іх землеўладанні, а сялянам — аддаць адразу ва ўласнасць тыя зямельныя надзелы, якія яны атрымалі паводле царскага маніфесту 19 лютага 1861 г., г. зн. без выкупных плацяжоў і «часоваабавязаных адносін». Утвораны летам 1862 Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), які складаўся з правых «чырвоных», дэкларавалася зраўноўванне сялян у правах з шляхтай, замена рэкрутчыны трохгадовай вайсковай службай на сваёй радзіме і падушнага падатку ранейшым падымным, адмена забароны ўніяцкай царквы і надзяленне беззямельных сялян за ўдзел у паўстанні 3 моргамі (каля 2 га) зямліБіч, М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863—1864 гг. / Міхась Біч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3. — С. 39..
У Літве і Беларусі
Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) з пачаткам паўстання быў рэарганізаваны ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі, на чале з К. Каліноўскім. Першым маніфестам гэтага ўрада быў пераказ варшаўскага маніфесту (20.1(1.2).1863). Аднак у «Паўстанцкую інструкцыю» быў уключаны адметны пункт аб праве камандзіраў атрадаў паводле пастановы ваеннага суда караць смерцю «найбольш злосных прыгнятальнікаў сялян».
Варшаўскі ўрад адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы і Беларусі (27.2(11.3).1863), перадаў уладу віленскаму камітэту «белых», які стаў называцца «Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы». Гэты Аддзел распаўсюдзіў дэкрэт, якім касаваліся ўсе паўнамоцтвы і мандаты ЛПК. Каліноўскі ад імя ЛПК выказаў пратэст супраць перадачы ўлады «у рукі контррэвалюцыянераў» і зняў з сябе адказнасць за ўсе будучыя памылкі і страты, але падпарадкаваўся.
Ваенныя сілы паўстанцаў у Паўночна-Заходнім краі царскія ўлады ацэньвалі як 68—77 тыс. чал. Паўстанцкія атрады здолелі правесці на Беларусі і Літве 237 баёў з царскімі карнікамі.Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да XXI стагоддзя. Кароткі нарыс. — Мн.: Лекцыя, 2000.
Падчас паўстання на кароткі час інсургентамі быў захоплены горад Горкі. У красавіку 1863 г. атрад Людвіка Звяждоўскага з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута захапіў павятовы горад, але быў разбіты царскім войскам.
На Міншчыне ваенныя дзеянні пачаліся 19.4.1863. Найбольш вялікія баі адбыліся: 21 красавіка пад Азярцамі (Слуцкі раён) быў разбіты атрад паўстанцаў Уладзіслава Машэўскага; пад Тараканаўкай (Лагойскі раён) 27.4.1863; пад Пятровічамі (Смалявіцкі раён) 28.4.1863, пацярпелі паражэнне інсургенты Антона Трусава; пад Лядамі (Старадарожскі раён) 30.4.1863; пад Падбярэззем (Барысаўскі раён) 7.5.1863; адбыўся жорсткі бой пад Юравічамі (Чэрвеньскі раён) 9.5.1863; пад Уладыкамі (Вілейскі раён) 16 (ці 28).5.1863, аддзел Вінцэнта Козела быў пераможаны, тут загінула каля 100 паўстанцаў. пад Іжай (Вілейскі раён) 24.5.1863.
На Гарадзеншчыне ваенныя дзеянні былі прыкметнымі значна большым, чым у іншых мясцінах, удзелам сялян, што тлумачыцца ўмелай прапагандай рэвалюцыйных дэмакратаў пад кіраўніцтвам КаліноўскагаМ. Біч…, а таксама значна большым працэнтам католікаў.
11. 4. 1863 г. каля в. Новы Двор (Шчучынскі павет) атрад Людвіка Нарбута вытрымаў бітву з салдатамі палкоўніка Цімафеева. 3 чэрвеня адбылася знакамітая бітва пад Мілавідамі. 13 чэрвеня атрады Ф. Уладака і Я.Ваньковіча трымалі бой каля в. Новыя Пскі (Бярозаўскі павет). Праз два дні атрады Валерыя Урублеўскага перамаглі на Пружаншчыне.
У чэрвені-ліпені 1863 у выніку рэпрэсій Мураўёва ад падтрымкі паўстання адышлі памешчыкі Літвы і Беларусі. Тады ў склад Віленскага камітэта быў вернуты Каліноўскі, а 31.7.1863 узначаліў яго. 22 жніўня Каліноўскаму былі перададзеныя паўнамоцтвы камісара варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, у руках Каліноўскага была сканцэнтравана ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на землях Літвы і Беларусі. На важнейшыя пасады Каліноўскі паставіў сваіх аднадумцаў — так, В. Урублеўскі стаў ваенным начальнікам Гродзенскага ваяводства, І. Ямант — камісарам у Мінску, А. Мацкевіч — ваенным арганізатарам узброеных сіл Ковенскага ваяводства.
Аднак, і новаму складу кіраўніцтва не ўдалося дамагчыся пералому ў ваенных дзеяннях. Пад пачатак верасня 1863 года паўстанне ў літоўска-беларускіх губернях было практычна задушана. 16 снежня ў Коўне расійскія ўлады павесілі Антона Мацкевіча, прызначанага Каліноўскім арганізатара ўзброеных сіл Ковенскага ваяводства. 21 і 30 снежня былі павешаныя сябры Каліноўскага Ігнат Здановіч і Ціт Далеўскі.Змагацца і памерці, каб стаць легендай: «Бітва за Каліноўскага» // Наша ніва, 2 лютага 2017.
Пасля паразы ў ваенных дзеяннях у 1863 паўстанцы перайшлі да партызанскай барацьбы. У далейшым барацьба перайшла ў сферу грамадскага непадпарадкавання і адміністрацыйных рэпрэсій, яна працягвалася і пасля сканчэння паўстання.
У ноч на 29 студзеня 1864 года кіраўнік паўстання ў Беларусі і Літве К. Каліноўскі быў арыштаваны пад імем Ігнація Вітажэнца ў Святаянаўскіх мурах са знічкай у руках.
Вядомыя ўдзельнікі: Кастусь Каліноўскі Рамуальд Траўгут Цітус Далеўскі Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка Міхал Аскерка Баляслаў Паўлавіч Аскерка Генрых Дмахоўскі Юзаф Каліноўскі Вітольд Феафілавіч Міладоўскі Ігнат Будзіловіч Фелікс Улодак Міхал Андрыёлі Аляксандр Акінчыц Антон Казіміравіч Баранцэвіч Антон Паўлавіч Яленскі Напалеон Феліксавіч Яленскі Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі Пётр Уладзіслаў Казіміравіч Брант Станіслаў Ляскоўскі
Вынікі і наступствы Паўстанне 1863—1864 гг. выклікала вялікі грамадскі рэзананс у тагачаснай Расіі і, між іншым, прыцягнула ўвагу грамадства да Беларусі як да з’явы з гістарычнымі каранямі, адкрыла «беларускае пытанне» і зрабіла яго адной з найважнейшых тэм даследаванняў і публікацый у 1860—1870-я гг., стала вызначальным фактарам развіцця беларускай гістарыяграфіі гэтага перыяду.
Паўстанне і антыруская прапаганда вакол яго ў еўрапейскім друку паўназначна прычыніліся да ўзнікнення контрпрапагандысцкай у сваёй аснове школы «заходнерусізму» на чале з М. О. Каяловічам.
Ацэнкі Гісторыі паўстання 1863—1864 і дзейнасці К. Каліноўскага прысвечана багатая літаратура. Даследчыкі, публіцысты, пісьменнікі ў розны час па-рознаму ацэньвалі і паўстанне, і дзейнасць яго кіраўніка на Беларусі і ў Літве. Польская і расійская літаратура, супярэчлівая ў канцэптуальных адносінах.
Польская гістарыяграфія Наогул, у польскай гістарыяграфіі паўстанне на беларускіх і літоўскіх землях не прыцягвае такой увагі, як падзеі ў Польшчы і сусветны кантэкст паўстання. Асоба Каліноўскага выдзяляецца за незвычайнасць, але яго перакананні ў нацыянальным пытанні звычайна класіфікуюцца як польскія або «краёвыя».Смалянчук. Спадчына #2, 1998.
Беларуская гістарыяграфія Наогул, па стане на XXI ст. беларуская гістарыяграфія паўстання і асобы Каліноўскага характарызуецца слабай апорай на архіўныя крыніцы і моцнай публіцызаванасцю і палітызаванасцю на шкоду навуковасціКарев Д. В. Восстания 1830—1831 гг. и 1863—1864 гг. в белорусской историографии конца XIX—XX вв. // Повстанческое движение в Гродненской губернии 1863—1864 гг. // сост. Т. Ю. Афанасьева [и др.]; под ред. Д. В. Карева. — Брест : Академия, 2006. — С.3—16. — 397 с. — ISBN 985-505-025-8.
Пачатак станаўлення беларускай гістарыяграфіі аб паўстанні і К. Каліноўскім адносіцца да 1920-х гадоў. У часы «беларусізацыі» сфарміраваліся дзве асноўныя канцэпцыі разгляду і ацэнкі паўстання.
Адна з іх, «вульгарна-сацыялагічная» (прадстаўнікі: У. ІгнатоўскіЗапіскі Аддзелу гуманітарных навук / Беларуская Акадэмія навук. Кн. 13: Працы Інстытута гістарычных навук. Т. 5. Ігнатоўскі, У. 1863 год Беларусі / У. Ігнатоўскі. — Мн.: [б. в], 1930. — 274 с. і інш.), разглядала паўстанне як польскае, якое значна закранула Беларусь, і набыло тут асаблівы характар, з’яўляючыся тут, з аднаго боку, сялянскім супраць паноў, з другога — палітычным нацыянальна-вызваленчым супраць царызму. У гэтай канцэпцыі дзеянні «чырвоных» трактаваліся як народныя і антышляхецкія, і амаль як беларускія ў палітычнай скіраванасці, а дзеянні «белых» — як фактычна згодныя з дзеяннямі царскіх уладаў. Паўстанне ў гэтай канцэпцыі дэкларатыўна разглядалася як прадвеснік будучай сацыялістычнай рэвалюцыі.
У той жа час С. Агурскі заяўляў, што паўстанне 1863 г. было арганізавана польскімі памешчыкамі і каталіцкім духавенствам і праходзіла пад польскімі шавіністычнымі лозунгамі, называў Каліноўскага «міфічным героям», «польскім шавіністам»Біч, М. В. К. Каліноўскі і паўстанне 1863 г. у працах беларускіх савецкіх гісторыкаў / М. В. Біч // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1989. — № 3. — С. 110..
Падобным чынам, г.зн., дэкларатыўна і як падзею-прадвеснік, але ўжо з пункту гледжання будучага абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці (БНР), паўстанне разглядалася ў працах беларускіх замежных даследчыкаў 1920-х гг. і пазней (Адам Станкевіч, Ян Станкевіч).
Другая з канцэпцый 1920-х гг. (С. Агурскі, К. Шчарбакоў і інш.) фактычна вярталася да заходнярускай канцэпцыі, цалкам атаясамляючы сілы паўстання з шляхтай і духавенствам, катэгарычна адмаўляючы ўсенароднасць паўстання, падкрэсліваючы шавіністычны характар паўстання, а Каліноўскага называючы «міфічным героем» і «ідэолагам… шляхты».