Northrop Grumman Corporation («Нортрап Груман Карпарэйшн») — ваенна-прамысловая і тэхналагічная карпарацыя ў ЗША.
Складаецца з 8 асноўных бізнес-сектараў, якія дзейнічаюць у 4 сферах вытворчасці: інфармацыя і паслугі, электроніка, авіякасмічная і суднабудаўнічая сфера.
Гісторыя Заснавана Джонам Нортрапам у Хаўтарне, штат Каліфорнія пад назвай «Нортрап Эркрафт інкарпарэйтэд» (1939). У далейшым у склад кампаніі ўвайшлі «Груман» (1994), «Весцінгауз» (1996), «Лагікон» (1997), «Тэледайн Раян» (1999), «Літан» (2001), «Ньюпарт Ньюс» (2001), «TRW» (2002).
З 1959 года называлася «Нортрап карпарэйшн», у 1994 годзе змяніў назву на «Нортрап Груман карп».
На 2006 год штат работнікаў склаў каля 122000 чалавек, а абарот карпарацыі быў каля 30 млрд. долараў ЗША.
Прадукцыя Першы серыйны прадукт: самалёт N-3PB для нарвежскіх ВПС (1940). Вядомыя прадукты: серыя самалётаў схемы «лятанае крыло», самалёты P-61, F-89, F-5, E-2 «Хокай», крылатая ракета SM-62 «Снарк».
Інфраструктура для разнастайных інф. сетак у маштабе ЗША, баявая сістэма інфармацыі пра мясцовасць (Combat Terrain Information System), радары для сістэм АВАКС і СТАРС (Joint STARS), электронныя сістэмы збору і аналізу інфармацыі, рабатэхніка.
Спадарожнікі ранняга папярэджання (Defense Support Program), касмічны тэлескоп «Джэймс Веб», сувязныя і разведвальныя ШСЗ. Проціракетны кінетычны знішчальнік (Kinetic Energy Interceptor).
«Нябачны» бамбардзір. B-2, беспілотны назіральнік «Глобал Хок», удзел у праграме знішчальніка F-35.
Серыя атамных ударных авіяносцаў «Німіц» (10 адзінак), серыя знішчальнікаў КРУ «Арлі Бурк» (24 адзінкі). Карпарацыя будуе серыю шматмэтавых дэсантных караблёў «Уосп», супольна з «Джэнерал Дайнэмікс Электрык Боўт» — серыю ПЛАРБ «Вірджынія». Адзіная ў ЗША кампанія, якая распрацоўвае, будуе і мяняе паліва атамнага авіяноснага флоту ЗША. Распрацоўвае перспектыўны знішчальнік КРУ «Цумвальт» (DDG-1000) і атамны авіяносец CVN-78.
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Авіябудаўнічыя кампаніі ЗША Катэгорыя:Вытворцы электронікі ЗША Катэгорыя:Вытворцы суднаў ЗША Катэгорыя:Кампаніі ЗША