Стэ́фан Бато́рый, часам у беларускай літаратуры Сцяпан БатураГісторыя Беларусі ў ілюстрацыях. Сцяпан Батура. Перамога ў Лівонскай вайне / Міхась Чарняўскі // Маладосць. — 1994 — № 1 — С. 246—252.Вялікі князь Стэфан Баторый«У 1576 г. вялікім князем літоўскім і каралём польскім быў абраны вугорац Іштван Батары (Стэфан Баторый), якога ў нас называлі Сцяпанам Батурам». паводле Баркулабаўскага летапісуПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 175. (, ; , Жыладзішомльё, Трансільванія, цяпер Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі — ) — кароль польскі, вялікі князь літоўскі.
Біяграфія З венгерскага арыстакратычнага роду Баторыяў, з лініі Шом’ё (z Somlyó). Трэці і апошні сын Іштвана Баторы і Каталіны Тэлегдзі. З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, дзе ўжо разгарнулася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на венгерскі каралеўскі сталец Янам Жыгімонтам Запальяі супраць германскага імператара, які адначасова быў і каралём Венгрыі. Стэфан Баторый падтрымаў Запальяі, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара, дыпламата і вайскога камандзіра. Быў накіраваны на чале пасольства ў Вену на мірныя перагаворы з імператарам Максіміліянам II, але падчас перамоў па загаду імператара быў арыштаваны і інтэрніраваны ў Вене на працягу двух гадоў.
Пасля смерці Яна Жыгімонта Запальяі 25 мая 1571 быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на стальцы Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны як кароль польскі 1 мая 1576 года, а як вялікі князь літоўскі ў чэрвені 1576 года.
Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.
Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.
Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.
Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).
Ушанаванне памяці Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.
Легенды і паданні Некаторыя легенды, распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі, сцвярджаюць, што Стэфан Баторый даваў найменні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое і Мільча, якія знаходзяцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці«Вёска Мільча, якую назваў кароль Баторы» («Рэгіянальная газета»).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Каляндар Свабоды
Катэгорыя:Вялікія князі літоўскія Катэгорыя:Каралі польскія Стэфан Катэгорыя:Нарадзіліся ў жудзецы Сэлаж