Брус Лі (; кітайскія імёны (дзіцячае) — Лі Сяолун (сяолун — «маленькі цмок» англ. Li Xiao Long кіт. 李小龙, (дарослае) — Лі Чжэньфань англ. Lee Jun Fan кіт. 李振藩,; , Сан-Францыска — , ) — майстар усходніх адзінаборстваў, амерыканскі і ганконгскі кінаакцёр, а таксама кінарэжысёр, пастаноўшчык баявых сцэн, прадзюсар і сцэнарыст.

Брус Лі здолеў развіць у сабе неверагодную хуткасць, каардынацыю і сілу. Здымацца ў кіно пачаў з дзяцінства, усяго зняўся ў 36 фільмах. Папулярызаваў усходнія баявыя мастацтвы ў заходніх краінах у другой палове XX стагоддзя. Стаў легендай у галіне баявых мастацтваў і выклікаў мноства пераймальнікаў у кіно і на тэлебачанні.

Вядомы перш за ўсё дзякуючы кунг-фу-баевікам — «Кулак лютасці», «Вялікаму босу», «Выхаду дракона» і апошняй сваёй ролі ў «Гульні смерці», у якой Лі выступіў адным з пастаноўшчыкаў і сааўтарам сцэнарыя.

Пра жыццё і творчасць Бруса Лі ў свеце было знята каля 30 фільмаў.

Літаратура . . . Yılmaz, Yüksel (2008). Jeet Kune Do’nun Felsefesi, İstanbul, Turkey: Yalın Yayıncılık, ISBN 978-9944-313-67-4.

Спасылкі

Фонд Бруса Лі Эсэ Бруса Лі пра кунг-фу Bruce Lee Інтэрв’ю Бруса Лі Метады трэніровак Бруса Лі Інтэрв’ю дачкі Бруса Лі — Шэнан Лі відэа-вэб-парталу — game.trailers.com Брус Лі: чалавек-легенда (кліп)

Катэгорыя:Майстры баявых мастацтваў Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры Ганконга Катэгорыя:Акцёры баявікоў Катэгорыя:Кінарэжысёры Ганконга Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя