Марчэла Мальпігі (; 10 сакавіка 1628, — 30 лістапада 1694, ) — італьянскі біёлаг і ўрач.
Адзін з заснавальнікаў мікраскапічнай анатоміі раслін і жывёл, праводзіў даследаванні ў вобласці гісталогіі, эмбрыялогіі і параўнальнай анатоміі.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1668).
Акадэмічная кар’ера У 17 гадоў паступіў у Балонскі ўніверсітэт, скончыў у 1653, атрымаўшы ступень доктара медыцыны.
У 1656 заняў пасаду прафесара ў гэтым універсітэце.
Неўзабаве стаў прафесарам тэарэтычнай медыцыны Пізанскага ўніверсітэта і на тры гады пераехаў у Пізу. У Пізе пазнаёміўся з Джавані Альфонса Барэлі, які аказаў вялікі ўплыў на погляды Мальпігі. Барэлі развіваў ідэі ятрафизікі, разглядаў фізіялагічныя і анатамічныя з’явы з пункту гледжання механікі.
У 1659 Мальпігі вярнуўся ў Балонню, з 1662 па 1666 быў прафесарам універсітэта ў Месіна, затым быў вымушаны вярнуцца назад у Балонскі ўніверсітэт, дзе выкладаў практычную медыцыну да 1691.
У 1691 Папа Інакенцій XII запрасіў Мальпігі ў Рым у якасці лекара. Выкладаў медыцыну ў Папскім каледжы.
Навуковыя творы
De Pulmonibus, 1661 Epistolae Anatomicae de Cerebro ac Lingua, 1665 De Externo Tactus Organo, 1665 De viscerum structura exercitatio anatomica, 1666 De polypo cordis, 1666 Dissertatio epistolica de bombyce, 1669 Anatomia Plantarum, 1671 De Formatione Pulli in Ovo, 1673 De ovo incubato, 1675 De Structura Glandularum Conglobatarum, 1689
Літаратура — С. 45.
Спасылкі
Біяграфія Мальпігі ў Энцыклапедыі Брытаніка «Opera omnia» на сайце botanicus.org
Катэгорыя:Анатамы Італіі Катэгорыя:Эмбрыёлагі Катэгорыя:Батанікі Італіі Катэгорыя:Гісторыя медыцыны Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Выкладчыкі Балонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта