Вільгельм III, прынц Аранскі, або Вілем ван Аране-Насау (; ) — кіраўнік Нідэрландаў (статхаўдэр) з 28 чэрвеня 1672 г., кароль Англіі (пад імем Вільгельм III, англ. William III) з 13 лютага 1689 года і кароль Шатландыі (пад імем Вільгельм II, англ. William II) з 11 красавіка 1689 года.

Англійскія гісторыкі практычна аднадушна даюць Вільгельму III як кіраўніку Англіі і Шатландыі высокую ацэнку. У гады яго кіравання былі праведзены глыбокія рэформы, была закладзена аснова палітычнай і гаспадарчай сістэмы краіны. У гэтыя гады пачынаецца імклівы ўзлёт Англіі і яе ператварэнне ў магутную сусветную дзяржаву. Адначасова закладваецца традыцыя, па якой улада манарха абмяжоўваецца шэрагам заканадаўчых актаў, устаноўленых фундаментальным «Білем аб правах англійскіх грамадзян».

Генеалагічнае дрэва Злева — лінія бацькі (Аранскія), справа — лінія маці (Сцюарты).

<noinclude>

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі англійскія Катэгорыя:Каралі шатландскія Катэгорыя:Каралі ірландскія Катэгорыя:Кіраўнікі Нідэрландаў Катэгорыя:Прэтэндэнты на трон Францыі Катэгорыя:Аранска-Насаўскі дом Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Пасмяротныя дзеці Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі