Павел Іванавіч Сапега (каля 1490 — 1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Дзяржаўца браслаўскі (1517—1547), маршалак гаспадарскі (1519—1557), ваявода падляшскі (1556—1558) і новагародскі з 1558.

Біяграфія Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Івана і яго першай жонкі. Меў братоў Міхаіла і Фёдара. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.

Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1534—1535 гадах, Інфлянцкай вайне (1558—1582) у 1561 годзе.

Браў удзел у васьмі соймах на працягу 1559—1568 гадоў. Быў праціўнікам Люблінскай уніі, аднак акт уніі падпісаў. Вызнаваў праваслаўе, у пэўны час жыцця — кальвінізм.

Упершыню ажаніўся з Аленай Гальшанскай, з якой меў сыноў Аляксандра, Мікалая і Багдана, а таксама дачок Багдану і Марыну. Другі раз пабраўся шлюбам з Аляксандрай Хадкевіч, з якой меў сына Андрэя, а таксама дачок Васілісу, Раіну і Марыну. Пахавалі Паўла Сапегу ў царкве Св. Троіцы ў Вільні.

Літаратура Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk, 1839—1846. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Ksiestwa Litewskiego: 1385—1795. — Krakow, 1885. Zychlinski T. Zlota ksiega szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznan, 1879—1908.

Спасылкі Генеалогія Сапегаў

Павел, ваявода новагародскі Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Ваяводы падляшскія (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Старосты браслаўскія Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1534—1537 гадоў