Но́вак Джо́кавіч (, 22 мая 1987, Бялград, Югаславія) — сербскі прафесійны тэнісіст. Пераможца 101 турніра ATP, у тым ліку 24 турніраў Вялікага шлема, алімпійскі чэмпіён.
Першы серб, які стаў лідарам сусветнага рэйтынгу, і першы прадстаўнік мужчынскага адзіночнага разраду з Сербіі, які выйграў турнір Вялікага шлема.
Кар’ера
30 жніўня 2011 года Новак Джокавіч стартаваў на US Open. У паўфінале, які стаў для яго шостым запар на турнірах Вялікага шлему, саступаў Роджэру Федэрэру 0-2 па сэтах, а затым 3-5 у пятым сэце і 40-15 на падачы швейцарца. Аднак адыграўшы падвойны матчбол, серб атрымаў выніковую перамогу 6-7, 4-6, 6-3, 6-2, 7-5. 12 верасня ў фінале ў шосты раз запар адолеў Рафаэля Надаля (6-2, 6-4, 6-7, 6-1), упершыню ў кар’еры выйграўшы US Open. Такім чынам, у 2011 годзе Новак перамог на трох турнірах Вялікага Шлема.
Выйграў 10 тытулаў адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, 7 тытулаў Уімблданскага турніру, 3 тытулы адкрытага чэмпіянату ЗША і 3 тытулы адкрытага чэмпіянату Францыі. Адзін з васьмі ўладальнікаў кар’ернага Вялікага шалома, якія перамагалі на ўсіх чатырох турнірах у розныя гады. Стаў трэцім тэнісістам у гісторыі і першым з 1969 года, які выйграў чатыры турніры Вялікага шлема запар (з Уімблдана 2015 года да адкрытага чэмпіянату Францыі 2016 года), а таксама першым, які дасягнуў гэтага на трох розных пакрыццях.
2 лютага 2020 года Новак Джокавіч у рэкордны восьмы раз перамог у адзіночным разрадзе у адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. 29 студзеня 2023 года перамог тут у дзясяты раз.
11 чэрвеня 2023 года атрымаў перамогу ў фінале Адкрытага чэмпіяната Францыі, выйграўшы рэкордны, 23-і тытул Вялікага шлема. 24-ы тытул здабыў 10 верасня 2023 года, выйграўшы Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.
19 лістапада 2023 года Новак Джокавіч у сёмы раз выйграў Выніковы турнір ATP. Ён у восьмы раз за кар’еру заканчвае сезон першай ракеткай свету.
Фіналы турніраў
Турніры Вялікага Шлема
Легенда Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Адкрыты чэмпіянат Францыі Уімблдан Адкрыты чэмпіянат ЗША
№ВынікГодТурнірПакрыццёАпанент у фіналеЛік1Параза 2007 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 6:7(4:7), 6:7(2:7), 4:62Перамога 2008 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 4:6, 6:4, 6:3, 7:6(7:2)3Параза 2010 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 4:6, 7:5, 4:6, 2:64Перамога 2011 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 6:4, 6:2, 6:35Перамога 2011 Уімблдан Трава 6:4, 6:1, 1:6, 6:36Перамога 2011 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 6:2, 6:4, 6:7(3:7), 6:17Перамога 2012 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 5:7, 6:4, 6:2, 6:7(5:7), 7:58Параза 2012 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт 4:6, 3:6, 6:2, 5:79Параза 2012 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 6:7(10:12), 5:7, 6:2, 6:3, 2:610Перамога 2013 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 6:7(2:7), 7:6(7:3), 6:3, 6:211Параза 2013 Уімблдан Трава 4:6, 5:7, 4:612Параза 2013 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 2:6, 6:3, 4:6, 1:613Параза 2014 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт 6:3, 5:7, 2:6, 4:614Перамога 2014 Уімблдан Трава 6:7(7:9), 6:4, 7:6(7:4), 5:7, 6:415Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 7:6(7:5), 6:7(4:7), 6:3, 6:016Параза 2015 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт 6:4, 4:6, 3:6, 4:617Перамога 2015 Уімблдан Трава 7:6(7:1), 6:7(10:12), 6:4, 6:318Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 6:4, 5:7, 6:4, 6:419Перамога 2016 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 6:1, 7:5, 7:6(7:3)20Перамога 2016 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт 3:6, 6:1, 6:2, 6:421Параза 2016 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 7:6(7:1), 4:6, 5:7, 3:622Перамога 2018 Уімблдан Трава 6:2, 6:2, 7:6(7:3)23Перамога 2018 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 6:3, 7:6(7:4), 6:324Перамога 2019 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 6:3, 6:2, 6:325Перамога 2019 Уімблдан Трава 6:3, 6:2, 6:326Перамога 2020 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 6:4, 4:6, 2:6, 6:3, 6:427Параза 2020 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт 0:6, 2:6, 5:728Перамога 2021 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 7:5, 6:2, 6:229Перамога 2021 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт 6:7(6:8), 2:6, 6:3, 6:2, 6:430Перамога 2021 Уімблдан Трава 6:7(4:7), 6:4, 6:4, 6:331Параза 2021 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 4:6, 4:6, 4:632Перамога 2022 Уімблдан Трава 4:6, 6:3, 6:4, 7:6(7:3)33Перамога 2023 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 6:3, 7:6(7:4), 7:6(7:5)34Перамога 2023 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт 7:6(7:1), 6:3, 7:535Параза 2023 Уімблдан Трава 6:1, 6:7(6:8), 1:6, 6:3, 4:636Перамога 2023 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард 6:3, 7:6(7:5), 6:337Параза 2024 Уімблдан Трава 2:6, 2:6, 6:7(4:7)38Параза 2026 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард 6:2, 2:6, 3:6, 5:7
Крыніцы
Спасылкі
Старонка Новака Джокавіча на сайце ATP Сайт Новака Джокавіча
Катэгорыя:Тэнісісты Сербіі і Чарнагорыі Катэгорыя:Тэнісісты Сербіі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў мужчынскім адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў мужчынскім адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў мужчынскім адзіночным разрадзе Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года