Дзёміна (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.
На ўсходзе мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 11 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 59 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Шарыбаўка (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — сяліба, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Актыўная забудова мястэчка даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 8 гаспадарак, 9 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 1 двор, 10 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 12 двароў. 1959 год — 75 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 8 гаспадарак, 9 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Патапаўскі сельсавет