Зорная () — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Уваходзіць у склад Маскоўска-Петраградскай лініі, размешчаная паміж станцыямі «Маскоўская» і «Купчына».

Станцыя адкрыта 25 снежня 1972 г. ў складзе ўчастка «Маскоўская» — «Купчына» на скрыжаванні вуліц Зорнай і Ленсавета. Названая згодна з тапанімікай навакольных вуліц: у праекце насіла назву «Імя Ленсавета», але ў выніку была абрана назва «Зорная».

Па гэтай назве вызначана тэматыка афармлення станцыі — заваяванне касмічнай прасторы.

Катэгорыя:Станцыі Пецярбургскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта