Ду́браўка. Сустракаецца таксама варыянт Дубро́ўка (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 9 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 55 км ад Гомеля, 5 км ад чыгуначнай станцыі Шарыбаўка (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).
Насельніцтва Колькасць 2004 год - 15 гаспадарак, 21 жыхар.
Дынаміка 1959 год - 152 жыхара (паводле перапісу). 2004 год - 21 жыхар, 15 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Патапаўскі сельсавет