Дубаві́ца (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
На ўсходзе ўрочышча Лосева.
Геаграфія Размяшчэнне У 14 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 25 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўдні меліярацыйны канал, паміж вуліцамі невялікі вадаём.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з дзвюх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных завулкамі на поўначы і поўдні. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 29 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі (цэнтр — вёска Дуравічы).
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .
Насельніцтва Колькасць 2004 год - 29 гаспадарак, 43 жыхара.
Дынаміка 1959 год - 309 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год - 29 гаспадарак, 43 жыхара.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)