Со́сна, Міхало́ва — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 14 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Шуміліна, каля вёскі Рускі.
Плошча возера складае 0,71 км², даўжыня 1,28 км, найбольшая шырыня 0,96 км. Найбольшая глыбіня Сосна 22,9 м, сярэдняя — 6,6 м.Катлавіна возера крыху выцягнута з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 да 12 метраў. Берагі нізкія (да 3 метраў), пясчаныя, на захадзе і паўночным усходзе сугліністыя. Заходнія і паўночна-ўсходнія берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў і мысоў. Літаральная зона вузкая. Мелкаводдзе займае каля 15 % плошчы возера. Да глыбінь 2—5 м пясчанае, глыбей выслана ілам і сапрапелем.Возера Сосна мезатрофнае і слабапраточнае. Злучана ручаямі з азёрамі Гародна і Будавесць.На возеры 3 вострава агульнай плошчай 0,012 км².
Берагі зарослыя трыснягом, чаротам, хвашчом, аерам. У залівах сустракаюцца расліны з плаваючым лісцем (каўшанка), у возеры сустракаюцца такія рэдкія віды, як гідрыла мутоўчатая і наяда малая. Зоапланктон прадстаўлены 25 відамі, водарасцей — каля 70 відаў (у асноўным зялёныя і дыятомавыя). З рыб часцей за ўсё сустракаюцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, укляя.
У 1979 годзе на возеры ўтвораны азёрны заказнік (па Пастанове СМ Рэспублікі Беларусь ад 27.12.07 № 1833 — заказнік рэспубліканскага значэння Сосна).
Літаратура
Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны