Багдан Паўлавіч Сапега (каля 1530 — 1-я пал. ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян берасцейскі (1579 — 3 красавіка 1585) і смаленскі (20 красавіка 1585 «па смерці Мікалая Паца» — 1588), ваявода менскі (з 21 мая 1588 «па Мікалаю Сапегу»).

Валодаў Гальшанамі, Боцькамі, Святошынам, Гердышкамі, Аснежышкамі, заснаваў мястэчка Багданаў. Трымаў Гомельскае староства (1572—1582).

Біяграфія З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Алены з Гальшанскіх. Меў братоў Мікалая і Андрэя.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку падкаморыя бельскага (1566—1569). Па смерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя быў сярод прыхільнікаў абрання на сталец цара маскоўскага Фёдара Іванавіча і складання уніі з Маскоўскай дзяржавай. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. У 1591 дэпутат на трыбунал скарбовы ў Вільні.

Быў сябрам праваслаўных брацтваў у Вільні і Львове, выступаў супраць ганенняў на кальвіністаў. Быў фундатарам царквы ў Багданаве.

Дзеці ад першага шлюбу з брацлаўскай кашталянкай Марынай Капустай: Андрэй (? — 1610), староста гомельскі Мікалай (каля 1558 — 1638), ваявода новагародскі Павел Стэфан (1565 — 1635), падканцлер літоўскі Барбара, жонка чашніка вялікага літоўскага Пятра Валовіча, якая пасля смерці мужа прыняла манаскі хрост і жыла ў кляштары базыліянаў у Вільні; Соф'я Агата (Агаф'я), першы раз выйшла за гарадзенскага канюшага Пятра Гайку, а другі — за берасцейскага падкаморыя Мікалая Паца; Рэгіна (ці Ганна), жонка слонімскага маршалка Рыгора Трызны.

Другі шлюб з Апалоніяй Друцкай-Сакалінскай быў бяздзетным.

Генеалогія

Літаратура

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Багдан Паўлавіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны берасцейскія Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Старосты гомельскія Катэгорыя:Падкаморыя бельскія