Каро́мка (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 18 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомеля.
Гідраграфія На ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы з двума завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. З 1884 года працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, вятрак. У 1909 годзе — 398 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета.
У 1925 годзе ў Забалацкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Селянін». Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 лістапада 1943 года вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў, 52 жыхары вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Рагінь» (цэнтр — вёска Рагінь).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 59 гаспадарак, 96 жыхароў.
Дынаміка 1816 год — 30 двароў, 144 жыхары. 1858 год — 159 жыхароў. 1897 год — 49 двароў, 342 жыхары (паводле перапісу). 1909 год — 50 двароў, 443 жыхары. 1925 год — 76 двароў. 1959 год — 421 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 59 гаспадарак, 96 жыхароў.
Вядомыя выхадцы Іван Ігнатавіч Шальманаў (1936—1993) — беларускі пісьменнік.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рагінскі сельсавет