Кастры́шча (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.
На захадзе мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 4 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўначы рака Ліпа і меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва.
Планіроўка складаецца з дзвюх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаваных двухбакова, няшчыльна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана ў канцы XVIII стагоддзя. Напачатку XIX стагоддзя невялікае паселішча з карчмой. У 1850 годзе ў складзе Кашалёўскага казённага маёнтка. З 1883 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, вятрак. У 1909 годзе — 281 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1929 годзе арганізаваны калгас. На фронце загінулі 32 жыхара мястэчка. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 16 гаспадарак, 18 жыхароў.
Дынаміка 1850 год — 15 двароў, 55 жыхароў. 1897 год — 29 двароў, 203 жыхара (паводле перапісу). 1909 год — 39 двароў, 278 жыхароў. 1959 год — 265 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 16 гаспадарак, 18 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет