Гаро́дна — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Лучоса.

Плошча паверхні возера 0,87 км², даўжыня 1,35 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня 8 м.Катлавіна возера Гародна тэрмакарставага тыпу мае акруглую форму. Вышыня схілаў ад 5—7 да 10 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая даўжынёй 4,05 км. Берагі нізкія, пясчаныя. Літараль шырокая. Глыбіні да 2 м займаюць каля 20%, 4—6 м каля 55% плошчы возера. Найбольшыя глыбіні ў паўночнай частцы возера. Да глыбіні 2—4 м дно пясчанае, глыбей пакрыта глеем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Падводная расліннасць прысутнічае да глыбінь у 3 м. Уздоўж берагоў да глыбіні 1 м расце чарот, трыснёг.

У возеры Гародна водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, язь, мянтуз і інш.

Ля возера вёскі Гарадняны, Гараднянскі Мох, Сасноўка

Літаратура

Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз. Витебск. Энциклопедический справочник — Мн.: Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1988. — С. 152. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.

Спасылкі Городно

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна