Ко́лас (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.
За 20 км на ўсход ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель). Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу, уздоўж вясковай дарогі.
На ўсходзе, поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1926 годзе ў Ліпскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).
Насельніцтва 1925 год — 11 двароў, 50 жыхароў. 1959 год — 32 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 6 гаспадарак, 13 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Шырокаўскі сельсавет