Люба́нь (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 26 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 74 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, далей па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года ў складзе маёнтка Самуйлова, валоданне памешчыка Варварына. У 1886 годзе размяшчаліся Свята-Нікалаеўская царква, хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царква, царкоўна-прыхадская школа, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 693 дзесяцін зямлі, царква, школа, у Гарадзецкай воласці.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ілліча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Дынаміка 1816 год — 87 жыхароў. 1858 год — 128 жыхароў. 1886 год — 17 двароў 134 жыхара. 1897 год — 31 двор, 215 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 33 двары, 386 жыхароў. 1959 год — 235 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 32 гаспадаркі, 58 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)