Гваздзі́к, Гваздзіка (Dianthus) — род адна- ці двухлетніх травяністых раслін сямейства гваздзіковыя. Існуе каля 300 відаў.
Арэал
У асноўным распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі, некалькі відаў сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы і адзін () — у прыпалярных частках Паўночнай Амерыкі. Від часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўных кветак.
На тэрыторыі Беларусі 10 дзікарослых відаў.
Растуць у сухіх барах і шыракалістых лясах, на пясчаных мясцінах, лугах і ў поймах рэк. Гваздзік армерыяпадобны і гваздзік картузіянскі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Гваздзік Борбаша (), вузкачашачны () і пышны () патрабуюць прафілактычнай аховы.
Некаторыя віды
. Садовая расліна.
. Садовая расліна. Назва Гваздзік травяны згодна з .
Апісанне Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя травяністыя расліны і паўкусты з прамастойным, прыўзнятым, простым або галінастым вузлаватым сцяблом. Лісце суцэльнае, супраціўнае, сядзячае, звычайна ланцэтнае, падоўжана-ланцэтнае, лінейнае, шылападобнае, ніжняе часта ў разетцы. Чашачка зрослалістая, пры аснове з лускападобнымі, прыціснутымі прыкветнікамі (характэрная прыкмета роду). Кветкі звычайна буйныя, духмяныя, белыя, зеленаватыя, ружовыя, пурпуровыя і інш., пяцічленныя, адзіночныя, сабраныя ў верхавінкавыя раскідзістыя або шчыльныя суквецці. Плод — каробачка.
Лекавыя, меданосныя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны.
Літаратура Кухарава Л. В. Луніна Н. М., Мазан І. П. Гваздзік // — С. 6.