Лі́пініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ліпінічы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 13 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Буда-Люшаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дубраўка, Люшаў, Негаўка і Салтанаўка)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Пад’ясеньРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ліпініцкага сельсавета 21 населены пункт. 4 лістапада 1982 года скасаваны пасёлак ПяцідворкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 лістапада 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731)., у 1989 годзе — пасёлак БарокРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня, 21 верасня і 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Будалюшаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Буда Люшаўская, Любавін, Новы Любавін, Слабада Люшаўская, Хмяльное, Шутнае і пасёлкі Зарэчча, Перагрузачны, Рошча)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .

Склад У склад Ліпініцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Пад’ясень, да 1982 года — пасёлак Пяцідворка, да 1989 года — пасёлак Барок, да 1997 года — пасёлкі Дубраўка і Зялёная Рошча.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 947 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,1 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 1,1 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 1308 чалавек.

Вядомыя асобы Антон Ігнатавіч Казлоўскі (1899—1972) — вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчых раслін, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар — С. 431.; Аляксей Сцяпанавіч Кейзараў (4.10.1928 — 22.11.1994) — беларускі пісьменнікМастера слова. Афіцыйны сайт Буда-Кашалёўскага выканкама ; Валянціна Міхайлаўна Крыловіч (нар. 1951) — заслужаная артыстка БССР (1988); Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 1943) — беларускі паэт.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе