Мікало́юс Канстанці́нас Чурлё́ніс (, ;  — ) — літоўскі кампазітар, мастак, дырыжор і культурны дзеяч, найвыбітнейшая постаць літоўскай культуры мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Прызнаны нацыянальным песняром Літвы.

Жыццяпіс

Мікалоюс Чурлёніс нарадзіўся ў 1875 годзе ў Варэне ў сям’і арганіста. Бацька — Канстанцінас Чурлёніс, маці — Адэле Чурлёніене, якая мела баварскія карані. Мікалоюс быў старэйшым з 9 дзяцей у сям’і. Калі яму споўнілася 3 гады, сям’я пераехала ў Друскенікі, дзе бацька атрымаў пасаду гарадскога арганіста. Як і большасць літоўскіх сем’яў таго часу, Чурлёнісы размаўлялі дома па-польску. Мікалоюс пачаў вывучаць літоўскую мову толькі ў 1907 годзе пад уплывам нарачонай Соф’і Кімантайтэ.

Музычныя здольнасці ў Чурлёніса выявіліся ў раннім дзяцінстве, ужо ў тры гады ён мог паўтараць мелодыі на клавіятуры. Талент заўважыў князь Міхал Мікалай Агінскі, які ўзяў хлопчыка ў свой княскі аркестр у Плунге (1889–1893). У 1893 годзе з дапамогай князя паступае ў Варшаўскую кансерваторыю, дзе вучыцца пад кіраўніцтвам Антонія Сыгетынскага і Зыгмунта Наскоўскага. У 1901 годзе пачынае наведваць заняткі ў Лейпцыгскай кансерваторыі.

У 1902 годзе Чурлёніс нечакана змяніў кірунак дзейнасці і пачаў вывучаць жывапіс. У 1904—1906 гадах скончыў Варшаўскую акадэмію выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам Фердынанда Рушчыца і Канрада Кшыжаноўскага.

Грамадская дзейнасць Пасля рэвалюцыі 1905 года ідэнтыфікаваўся як літовец. Кіраваў хорам варшаўскага Літоўскага таварыства ўзаемнай дапамогі. У 1907 годзе пераехаў у Вільню, дзе разам з Антанасам Жмуйдзінавічусам, Пятрасам Калпокасам, Пятрасам Рымшам і Каетонасам Склерусам быў адным з арганізатараў першай выстаўкі літоўскага мастацтва і стаў адным з 19 заснавальнікаў Літоўскага мастацкага таварыства.

Асабістае жыццё і смерць

У 1909 годзе ажаніўся з крытыкам мастацтва і журналісткай Соф’яй Кімантайтэ. Пад канец гэтага ж года выехаў у Пецярбург, дзе экспанаваў свае працы і здабыў прызнанне.

Аднак у 1910 годзе ў яго рэзка пагоршыўся стан здароўя. Лекары дыягнаставалі шызафрэнію і размясцілі ў псіхіятрычную лячэбніцу «Чырвоны двор» у Пустэльніку (цяпер частка Марак пад Варшавай). Памёр 10 красавіка 1911 года ад запалення лёгкіх у ўзросце 35 гадоў. Пахаваны на могілках у Вільні.

Спадчына Чурлёніс лічыцца заснавальнікам прафесійнай літоўскай музыкі і жывапісу. Яго ідэя сінтэзу мастацтваў паўплывала на еўрапейскі авангард. У Коўне дзейнічае Нацыянальны музей мастацтва імя Чурлёніса, у Друскеніках — Музей памяці мастака. Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Гродне. Верш «Саната» на беларускую мову пераклаў Алесь РазанаўГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус, 2008. — 896 с..

Гл. таксама

Юрый Аляксеевіч Праўдзюк

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Літвы Катэгорыя:Кампазітары Літвы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варэнскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна Катэгорыя:Асобы на марках