Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч (, в.Кулакі, Мінскай вобласці — ) — беларускі .
Біяграфія Нарадзіўся 8 жніўня 1912 года ў в. Кулакі ў сялянскай сям’і.
Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) памагаў бацькам у гаспадарцы. Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1930 годзе бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям’ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі РСФСР. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаўт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. У 1940 годзе завочна скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. У 1950 годзе вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым — Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1954. З 1954 года жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Апошнія гады жыцця былі асабліва творча актыўныя.
Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць Першае апавяданне надрукаваў у 1927 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940, калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970), раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка».
Творчасці Аркадзя Чарнышэвіча ўласцівы дакладнае веданне вясковага побыту, сялянскай псіхалогіі, грунтоўная распрацаванасць вобразаў і малюнкаў беларускай прыроды, аналітызм, багатая мова.А. Шыловіч (1997)
Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесці «У адной сям’і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).
Бібліяграфія Выбраныя творы. Т 1-2. Мн., 1979.
Ушанаванне памяці Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура Бугаёў Дз. Шматграннасць. — Мн., 1970. Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972. № 8. Шыловіч А. Жаданая сустрэча // Полымя. 1980. № 7.
Спасылкі Творы на knihi.com
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі