Юбер Рабер (, 22 мая 1733, , Францыя — 15 красавіка 1808, , Францыя) — французскі пейзажыст, які атрымаў еўрапейскую вядомасць габарытнымі палотнамі з рамантызаванымі выявамі антычных руін у асяроддзі ідэалізаванай прыроды. Яго мянушкай была «Рабер развалін» (Robert des Ruines).

thumb|left|Юбер Рабер, Антычныя руіны, 1754—1765, Будапешт thumb|left|Юбер Рабер, Тэраса ў Марлі, Санкт-Пецярбург, Эрмітаж thumb|left|Юбер Рабер, Лесвіца ў палацы Фарнезэ ў Капрарола, Луўр

Біяграфія У 1745—1751 вучыўся ў езуітаў у парыжскім Калеж-дэ-Франс, у 1754 адправіўся ў Рым разам з паслом Францыі Эцьенам Франсуа Шуазелем (у яго бацькі служыў бацька Рабера). Правёў там 11 гадоў, пазнаёміўся з Піранезі, які аказаў на яго вялікі ўплыў, з Фраганарам, іншымі мастакамі, калекцыянерамі мастацтва. У 1760 ездзіў з Фраганарам у Неапаль, наведваў разваліны Пампей.

У 1765 вярнуўся ў Парыж, у 1766 быў прыняты ў Каралеўскую Акадэмію жывапісу і скульптуры. Стаў планіроўшчыкам каралеўскіх садоў, хавальнікам каралеўскага музея, канцлерам Акадэміі і інш., займаўся ўбраннем рэзідэнцый караля, каралевы і вышэйшых прыдворных (палацы ў Трыяноне, Мерэвілі, Эрменанвілі).

Падчас Французскай рэвалюцыі быў у кастрычніку 1793 арыштаваны па падазроне ў нелаяльнасці, складзены ў турму Сент-Пелажы, затым у турму Сен-Лазар. Вызвалены ў 1794 пасля падзення Рабесп'ера.

Памёр ад апаплексічнага ўдару.

Творчасць Вядомы маляўнічымі фантазіямі, чый асноўны матыў — паркі і рэальныя, а часцей уяўныя «велічныя руіны» (па выразе Дзідро), мноства эскізаў да якіх ён зрабіў падчас знаходжання ў Італіі.

Капрыча Рабера высока шанаваліся сучаснікамі, пра яго пісаў у паэме «Уяўленне» (1806) Жак Дэліль, Вальтэр абраў яго для ўпрыгожвання свайго замка ў Фернее. Яго карціны прадстаўлены ў Луўры, музеі Карнавале, пецярбургскім Эрмітажы і іншых палацах і сядзібах Расіі, у шматлікіх буйных музеях Еўропы, ЗША, Канады, Аўстраліі.

Пра маляўнічы свет мастака зняў дакументальны фільм Аляксандр Сакураў «Рабер. Шчаслівае жыццё» (1996).

Цікавыя звесткі Мастак меў звычай пакідаць на палотнах свае фірмовыя меткі. У кожнай карціне сярод надпісаў на сцяне руіны, на помніку, каменным абломку, нават на кляйме каровы і інш. можна знайсці імя: «Hubert Robert», «H. Robert» ці ініцыялы «H.R.». На некаторых карцінах сярод намаляваных людзей мастак пакідаў свой аўтапартрэт (сівавалосы мужчына сярэдніх гадоў).

Літаратура

Спасылкі

Працы ў музеях свету Старонка ў энцклопедии Кругосвет"

Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Францыі Катэгорыя:Мастакі Францыі