Культура ўсходнелітоўскіх курганоў — археалагічная культура, вядомая па пахавальных помніках балцкіх плямён III—XII стст., якія сустракаюцца на сучаснай тэрыторыі ўсходняй і паўднёва-ўсходняй Літвы і паўночна-заходняй Беларусі ад сярэдняга цячэння Нёмана на захад ад возера Свір на усход, ад вярхоўяў ракі Швянтойі (прыток Віліі) на поўнач да басейна ракі Мяркіс на поўдзень. Археалагічная культура атрымала назву паводле галоўнай аб'ядноўчай рысы культуры на працягу тысячагоддзя (кургана) і лакалізацыі археалагічнай культуры на ўсходзе сучаснай Літвы. Гісторыя даследавання У другой палове XIX — першай палове XX стст. археалагічную культуру даследавалі браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы, Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля), П.С. Вільчынскі, Адам-Ганорый Кіркор, граф Адам Плятэр, Вандалін Шукевіч і інш.

З другой паловы XX ст. вывучаюць літоўскія археолагі Адольфас Таўтавічус, Рэгіна Валкайтэ-Кулікаўскене, О. Кунцэне, Аляксеюс Лухтанас, Вікінтас Вайткявічус і інш.

Генезіс (канец II ст. — пачатак III ст.)

Доследы паказваюць, што генезіс культуры звязаны з міграцыяй (пад уплывам іншых народаў — у час Вялікага перасялення народаў) у канцы II ст. — пачатку III ст. часткі носьбітаў вельбарскай і багачоўскай культур на субстрат культуры штрыхаванай керамікі, якія таксама змяшаліся з часткай насельніцтва культуры курганоў Паўночнай Літвы і Паўдневай Латвіі рымскага перыядуМядзведзеў, А.М. Культура ўсходнелітоўскіх курганоў // Археалогія Беларусі. Жалезны век і ранняе сярэднявечча. — Т. 2. — С. 386.Luchtanas, A. Rytų Lietuva…; Ушинскас, В.А. Роль культуры штрихованной керамики…; Вайткявичус, В. Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 183.. У гэты час на Віленшчыне з'яўляецца да таго невядомы тут курган — земляное або, значна радзей, каменнае надмагільнае збудаванне пэўнай паўсферычнай формы. І курган з'яўляўся галоўнай аб'ядноўчай рысай культуры на працягу тысячагоддзя.

На тэрыторыі Беларусі былі даследаваны помнікі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў Алешкі, Засвір, Чорная Лужа (Мядзельскі раён), Андрэеўцы, Рымшанцы (Смаргонскі раён), Будраны, Жэлядзь, Пільвны, Сяржанты (Астравецкі раён), Вайшкуны, Лынтупы (Пастаўскі раён) і інш.

Рысы культуры Курганы з трупапалажэннем (III—V стст.) Асабліва распаўсюджаным тыпам пасялення становяцца вялікія неўмацаваныя паселішчы, звычайна на берагах рэк і азёр. Умацаваныя гарадзішчы з'яўляюцца рэдкімі.

Дамінуе курганны тып пахавання. Пахавальныя помнікі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў заўсёды размешчаны групамі. Курганныя могільнікі налічваюць ад 3-4 да 200 насыпаў круглай формы, дыяметрам 5-20 м (зрэдку 20-25 м), вышынёй 0,3-3 м. Пераважаюць курганы вышынёй да 1,5 м і дыяметрам 6-10 м. Раннія насыпы (IV—VI стст.) абкладзены каменнымі вянкамі і часам абкружаны прадаўгаватымі ямамі, вакол пазнейшых ёсць кальцавыя раўкіВайткявичус, В. Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 185.. Пахавальны абрад у курганах III—V стст. — трупапалажэнне (трупапакладанне) у грунтавых (падкурганных) ямах глыбінёй 0,5-1,5 м. У кургане 1-2, радзей 3 пахаванні.

Усходнелітоўскія курганы з трупапалажэннем падобны структурай і формай такім самым курганам сучаснай цэнтральнай і паўночнай Літвы і сучаснай паўднёва-усходняй Латвіі (каменныя вянцы, паграбенні па абраду трупапалажэння), таму археолагі лічаць, што звычай насыпу курганаў быў пераняты з тых раёнаўФинно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 395.. У той жа час усходнелітоўскія курганы набылі ўласныя адметнасці — яны адрозніваюцца асаблівасцямі пахавальнага абраду: нябожчыка клалі на спіну; пахаванні мужчын арыентаваны галавой на захад, а жанчын — на ўсход; колькасцю нябожчыкаў у адным курганеТаутавичус, А.З. Восточно-литовские курганы // Вопросы этической истории народов Прибалтики. По данным археологии, этнографии и антропологии... С. 133.. На думку літоўскага археолага Аляксеюса Лухтанаса, вельмі значным адрозненнем усходнелітоўскіх курганоў ад курганаў суседніх археалагічных культур з'яўляецца тое, што ўсходнелітоўскія курганы гэтага часу з'яўляюцца індывідуальнымі, а не калектыўнымі курганнымі паграбенняміЛухтан, А. К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 93..

Пахавальны інвентар мужчын — вузкалязовыя сякеры, наканечнікі дзід, нажы, спражкі, фібулы, бранзалеты, зрэдку умбоны шчытоў і шпоры. Пахавальны інвентар жанчын прадстаўлены ў асноўным упрыгажэннямі (шыйныя грыўні, бранзалеты, нешматлікія драцяныя скроневыя кольцы са спіральным завітком на адным з канцоў, падвескі), радзей прыладамі працы (сякеры, нажы, прасліцы, шылы).

У IV—V стст. яшчэ сустракаюцца і асобныя грунтавыя пахаванні з трупапалажэннямі на той жа тэрыторыі, што былі помнікамі субстратнага насельніцтва культуры ўсходнелітоўскіх курганоў. Яны ідэнтычныя падкурганным і суправаджаюцца інвентаром, тоесным матэрыялу ўсходнелітоўскіх курганоў.

У культурных слаях з III па другую чвэрць V стст. археолагі знайшлі значныя сляды пажараў і трохлопасныя наканечнікі стрэл, характэрныя гунскаму насельніцтвуВайткявичус, В. Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов... С. 183..

Курганы з трупаспаленнем (V—VIII стст.)

Асноўным тыпам паселішчаў з V ст. да пачатку XI ст., дзе жыла асноўная маса насельніцтва, сталі паселішчы без значных умацаванняў на адкрытай прасторы альбо ў падножжа гарадзішчаў. У VI—VIII стст. узводзяцца драўляныя гарадзішчы (з землянымі валамі) — каля сучасных населеных пунктаў Лаварышкес, Давайноніс, Брадзялішкес, Немянчыне, Бражуоле і інш., але яны мелі выключна абарончы характар: насельніцтва ў іх не жыло (бо ў гарадзішчах амаль адсутнічае культурны слой), а выкарыстоўвала толькі часова — у якасці прытулку ў час ваеннай пагрозы, а жыло каля гарадзішчаў ці ў баку ад іхФинно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 394.. Гарадзішчы ўзводзіліся на пагорках і мелі мініяцюрныя памеры — да 60 м². У паселішчах без умацаванняў жыхары ўзводзілі наземныя чатырохвугольныя пабудовы (зрубнай ці слупавай канструкцыі і глінабітным долам) з адкрытым агменем (дыяметрам каля 1 м — з камення і гліны альбо толькі з камення). Пасяленні каля гарадзішчаў мелі звычайна каля 10 сядзіб і забудоўваліся бессістэмна.

У V ст. у курганах з’яўляюцца трупаспаленні, што паралельна суправаджалася зменамі ў матэрыяльнай культуры і ладу жыцця грамадства. Наяўнасць знаці (паводле археалагічных дадзеных) прасочваецца з сярэдзіны V ст. (напрыклад, паграбенне ў пункце Таўрапіліс ва Уценскім раёне Літоўскай Рэспублікі). Тыпам арганізацыі грамадства быў родаплемянны лад, а сацыяльная структура была прадстаўлена трыма-чатырма праслойкамі — знаццю, дружыннікамі знаці, свабоднымі абшчыннікамі і рабамі, бо, напэўна, мелася патрыярхальнае рабства. Эканамічная эксплуатацыя свабодных абшчыннікаў з боку знаці адсутнічала. Няма звестак аб наяўнасці спецыялізаванай праслойкі рамеснікаў, якая б абслугоўвала інтарэсы знаці і знаходзілася ў паселішчах гарадскога тыпу. Канцэнтрацыя пасяленняў (паводле наяўнасці паграбенняў) у V ст. назіраецца ў паўночнай частцы басейна ракі Нярыс (Вілія)Лухтан, А. К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных… С. 95..

Абрад трупаспалення з’яўляецца ў V ст., але рэдкі і сустракаецца ў тых жа курганных групах, дзе маюцца пахаванні па абраду трупапалажэння; у першых выпадках абраду трупаспалення спаленыя рэшткі нябожчыка размяшчаліся пад насыпам кургана, а не ў насыпу, як гэта стала з VI ст.

У VI ст. трупаспаленні ўжо пераважаюць у культуры ўсходнелітоўскіх курганоў. Першапачаткова абрад трупаспалення пачаў практыкавацца ў басейне ракі Нярыс (Вілія), а пасля распаўсюдзіўся адтуль па ўсіх кірунках. На думку археолага Адольфаса Таўтавічуса, абрад трупаспалення і звычай хаваць па некалькі нябожчыкаў у адным кургане прыйшоў ад балцкага племені яцвягаў (з паўднёвага Занямоння), з якім насельніцтва культуры ўсходнелітоўскіх курганоў ужо ў IV—V стст. падтрымлівала цесныя сувязіТаутавичюс, А. З. Восточно-литовские курганы // Вопросы этической истории народов Прибалтики. По данным археологии, этнографии и антропологии… С. 135.. Адбываецца таксама істотная змена пахавальных месцаў: змяняецца іх лакалізацыя, тапаграфічнае размяшчэнне, іх палажэнне ў адносінах да паселішчаў. Пахавальны абрад трупаспалення адбываўся па-за межамі могільніка. Рэшткі крэмацыі часам ссыпалі ў неглыбокую грунтавую яму, часцей у аснове або ў насыпе кургана. Каменныя вянкі і размяшчэнне трупаспаленняў звычайна на аснове кургана паказвае на ўзаемасувязь паміж раннім і сярэднім этапамі культурыВайткявичус, В. Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов… С. 184..

Акрамя таго, абрад трупаспалення часта суправаджаўся калектыўным пахаваннем нябожчыкаў (як адначасовым, так і неадначасовым): у адным кургане змяшчаецца ад аднаго да 3-5 пахаванняў. Ёсць нешматлікія насыпы з 6-7 трупаспаленнямі. Сустракаюцца курганы нават 9-10 пахаваннямі. Значна часцей у курганах прысутнічае гліняны посуд (выключна ў выглядзе пахавальнага інвентару). У гэты перыяд цалкам знікае штрыхаваная кераміка, а з’яўляецца прынцыпова новая — з шурпатай паверхняйЛухтан, А. К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных… С. 96..

Працэсу распаўсюджвання ў VI—VIII стст. звычаю крэмацыі выразна спадарожнічае з’яўленне асаблівай мужчынскага пахавальнага камплекта, у склад якога ўваходзяць пяхотнае ўзбраенне: 1-2, а часам і 3 наканечніка дзід; умбоны шчытоў; жалезныя нажы і вузкалязовыя сякеры; стандартныя элементы рыштунку (рыфленыя спражкі, арбалетападобныя фібулы). Гэтыя рэчы маюць свае аналогіі ў рэгіёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы і, верагодна, сталі пахавальным інвентаром на шырокай тэрыторыі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў у час нейкіх ваенных падзей шырокага маштабу (альбо адразу пасля іх заканчэння).

Перыяд пачатку VII ст. — сярэдзіны VIII ст. лічыцца за нейкі крызіс культуры. У першую чаргу гэта праявіліся ў пахавальным абрадзе: у VII ст. курганы перасталі абкладваць каменнымі вянцамі, а каля іх падножжа з’явіліся прадаўгаватыя авальныя ці дугападобныя ямы (раўкі) шырынёй да 1,5-2,0 м і глыбінёй да 0,5-0,6 м. Рэшткі крэмацыі часта хавалі ў верхняй частцы кургана на глыбіні не больш за 10-15 см. З гэтага часу ўсходнелітоўскія курганы па знешняму выгляду не адрозніваюцца ад курганаў суседніх славянскіх плямёнЗверуго, Я. Г. Верхнее Понеманье в IX—XIII вв… С. 28.. Адбыліся адчувальныя змены і ў матэрыяльнай культуры насельніцтва: распаўсюджваюцца вярбалістовыя наканечнікі дзід, шыйныя грыўны са сплюшчанымі канцамі, характэрныя спіральныя каралі і жаночыя галаўныя ўпрыгожванні ў выглядзе вянка з падоўжанымі канцамі).

Курганы з трупаспаленнем і коньмі (IX—XII стст.)

У IX—XII стст. часткова расце колькасць умацаваных невялікіх гарадзішчаў і адраджаюцца некаторыя пакінутыя гарадзішчы, якія атрымліваюць новыя якасныя характарыстыкі: з'ўяляецца больш развітая сістэма ўмацаванняў з глыбокімі ірвамі, землянымі валамі ў 5-6 м вышынёй з каменнай забутоўкаў у падмурку і складанымі драўлянымі абарончымі ўмацаваннямі. У гарадзішчах пачынаюць стала жыць людзі, а не толькі часова хавацца ў час ваеннай пагрозы. Каля такіх гарадзішчаў часта прысутнічаюць неўмацаваныя паселішчы памерамі 2-5 га: дамы зрубнай канструкцыі памерамі 3x4 ці 4x4 м, з каменным агменем і часам з каменнай падлогай. Некаторыя асабліва буйныя ўмацаваныя драўляныя гарадзішчы адносяцца археолагамі да «замкаў» племянной зняці — «князёў»Лухтан, А. К проблеме становления Литовской земли в свете археологических данных... С. 97.. У той жа час многія ўмацаваныя гарадзішчы X—самага пачатку XIII стст. (асабліва прымежныя з зонай рассялення ўсходніх славян, напрыклад, паселішча Мажулоніс паблізу горада Браслава) маюць сляды шматразовых разбурэнняў, што тлумачаць ваеннымі нападамі войск рускіх княстваў (Кіеўскай Русі), у першую чаргу — Полацкага княства.