Тамара Рыгораўна Шашкіна (нар.31 кастрычніка 1931, вёска Ніжняя Алешня, Ражскі раён, Маскоўская вобласць — ) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1968).

Біяграфія Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1959 працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. З 1964 года працавала ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.

Памерла 18 чэрвеня 2017 года .

Ролі ў тэатры Нюра («У дзень вяселля» В. Розава), Фінея («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі), Таісія Пятроўна («Стары дом» А. Казанцава), Маці («Непаразуменне» А. Камю), Эугенія («І паміраючы дрэвы стаяць» А. Касоны), Жонка («Пісьменныя» М. Чокэ), Місіс Уайр («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» Т. Уільямса), Віялета Харытонаўна («Адэлаіда» Ж. Унгарда), Клеапатра Пятроўна («Плошча Перамогі» А. Паповай), Вагабундава («І смех, і слёзы, і Любоў…» паводле У. Набокава), Берта («Памінальная малітва» Р. Горына), Лідзія Васільеўна («Старамодная камедыя» А. Арбузава), Паўліна Эйнштэйн («Прывітанне, Альберт!» Ю. Сохара).

Літаратура Тамара Рыгораўна Шашкіна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 531.

Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы Беларусі