Зінаіда Ігнатаўна Канапелька (, г.п. — , ) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1972).

Біяграфія 2 красавіка 1934 г. паступіла ў студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. Упершыню на прафесійнай сцэне выступіла ў тым жа 1934 г., калі ў спектаклі «Цудоўны сплаў» У. Кіршона сыграла ў масоўцы. З 1936 па 1997 год працавала ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа. Яшчэ ў студыйныя часы рэжысёр Малчанаў пачаў з Зінаідай Канапелькай працаваць над роляй Паўлінкі паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы.

Зінаіда Ігнатаўна ўспамінала пра сустрэчу з Янкам Купалы пад час гастроляў у Мінску: .

Ролі ў тэатры Насця («Несцерка» В. Вольскага) Маўра («Праўда і крыўда» М. Стэльмаха) Ганерылля («Кароль Лір» У. Шэкспіра) Галя («Алазанская даліна» К. Губарэвіча) Насця Вярбіцкая («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы) Лявоніха («Лявоніха» П. Данілава) Паліна («Трыбунал» А. Макаёнка) Параша («» А. Астроўскага) Наташа («Тры сястры» А. Чэхава)

Фільмаграфія (1943) «Жыві, родная Беларусь!» — нявеста

Узнагароды ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную адзнаку» (25.02.1955) медаль Францыска Скарыны (1996) Народная артыстка Беларускай ССР (1972) Прыз «Крыштальная Паўлінка» (1994)

Крыніцы

Літаратура

Гаробчанка, Т. Я. Зiнаiда Канапелька / Т. Я. Гаробчанка. — Мн., 1999. — 144 с. Дашкевіч, С. Жывая песня Канапелькі / С. Дашкевіч // Культура. — 2004. — 10-16 студз. — С. 10. Дашкевіч, С. «На ўсё жыццё запалены касцёр…» / С. Дашкевіч // Витьбичи. — 2004. — 13 янв. — С. 7 Канапелька Зінаіда Ігнатаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 550. Канапелька Зінаіда Ігнатаўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 485—486. Лазука, I. Яе вялiкасць актрыса / І. Лазука // Голас Сенненшчыны. — 1999. — 27 лiп. — С. 2, 3. Русецкі, А. Дуэт роднасных душ / А. Русецкі // Вiцебскі рабочы. — 2005. — 27 снеж. — С. 4.

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Актрысы Беларусі