Тадэвуш Антонавіч Кокштыс (; вёска Хоўхлава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1958 года працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.
Ролі ў тэатры Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні), Благае («Доктар філасофіі» Б. Нушыча), Жабрак («Сымон-музыка» Якуба Коласа), Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А. Сухаво-Кабыліна), Гастрыт («Вечар» А. Дударава), Салянік («Радавыя» А. Дударава), Ютка Казубоўскі («Вежа» А. Дударава, У. Някляева), Качкароў («» М. Гогаля), Сыракваш («Плошча Перамогі» А. Паповай), Сганарэль («Лекар мімаволі» Ж. Б. Мальера), Мордка («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча), Архібіскуп («Кракаўскі студэнт» Г. Марчука), Суэцін («Апошнія сведкі» С. Аляксіевіч), Ньютан («Прывітанне, Альберт!» Ю. Сохара), Круціцкі («Мудрацы…» А. Астроўскага), Стары («Бездань» паводле Р. Брэдберы).
Фільмаграфія 2004 Фабрыка мрояў 2000 Зорка Венера (Беларусь): Іосіф Станіслававіч 1997 Маленькі баец (Беларусь) 1991 Чырвоны востраў 1986 Знак бяды: Яўхім
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1986) Прэмія імя І. Буйніцкага (1997) Праз «Крыштальная Паўлінка» (2014) Ордэн Францыска Скарыны (2016)
Літаратура
Тэатральная Беларусь : Энцыклапедыя: У 2 т. Т.2./ Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн. : БелЭн., 2003. ISBN 985-11-0254-7.
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне