Майсе́й За́лманавіч Бе́раў (, Веліж — Сводный электронный каталог библиотек Беларусии. , Мінск) — беларускі кінааператар, кінадакументаліст. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967).
Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні (цяпер — адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна Смаленскай вобласці).
Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930), Усесаюзны інстытут кінематаграфіі (1934). Вядомы сваімі акварэлямі. За 44 гады працы ў беларускім кіно (1934-78) зняў шмат вядомых дакументальных фільмаў: «Помнікі Беларусі», «Белавежская пушча», «Глобус Напалеона», «Вясновыя мелодыі», «Соль зямлі», «Працаўнікі лесу», «ЧП у горадзе», «Мікалай Судзілоўскі», «Гадзіна цішыні» (пра мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулю). Сярод яго прац, такія поўнаметражныя кінастужкі, як «» (1942), «Савецкая Беларусь» (1949) і іншыя. Падчас 2-й сусветнай вайны — кінааператар на Заходнім і 3-м Беларускім франтах. Яго кадры ваенных гадоў былі выкарыстаны ў кінаэпапее «». У фільме «Хлопчык і цапля» быў сааўтарам сцэнарыя, рэжысёрам і аператарам.
Фільмаграфія
Фільмы Берава розныя па жанрам: рэпартажныя, лірычныя, відавыя, кінапартрэты, навукова-папулярныя і г. д. Для кіначасопісаў болей за 2500 сюжэтаў.
1942 — Прыезд тувінскай дэлегацыі (разам з )Энциклопедия отечественного кино 1943 — Саюзкіначасопіс № 11/12 (разам з , М. Ліўшыцам, І. Вейняровічам, , , і іншымі) 1944 — Вызваленне Савецкай Беларусі 1945 — Працэс над немцамі ў Беларусі 1946 — Суд народа 1947 — Судовы працэс у Бабруйску 1947 — Світанак 1948 — Савецкая Беларусь 1948 — На зямлі Беларускай 1948 — Белавежская пушча 1950 — Савецкая Беларусь 1957 — На зямлі беларускай (сум. з У. Л. Акулічам, В. М. Юрэвічам) 1960 — Раніца жыцця 1962 — Гэтым летам 1962 — Глобус Напалеона 1962 — Соль зямлі 1962 — Глобус Напалеона 1963 — Веснавая мелодыя 1964 — Незабыўнае (сум. з І. Н. Вейняровіч, Ю. М. Іванцовым, Р. І. Масальскім, І. К. Рэмішэўскім, Е. П. Сакаловым, ) 1964 — Працаўнікі лесу 1965 — 3-е ліпеня (сум. з Ю. М. Іванцовым, Р. І. Масальскім, І. К. Рэмішэўскім, Е. П. Сакаловым) 1965 — Дзень Вялікай Перамогі (сум. з І. Н. Вейняровіч, Ю. М. Іванцовым, Г. Карлавым, , Е. П. Сакаловым, ) 1966 — ЧП у горадзе 1967 — Генерал Пушча (саўм. з І. Н. Вейняровіч, Э. І. Гайдуком) 1968 — Штрыхі да партрэта (сум. з Ю. М. Іванцовым, , У. П. Цяслюком, Р. З. Ясінскім) 1969 — Курган 1969 — Сапраўднае імя — Мікалай Судзілоўскі 1972 — Палескія калядкі (сум. з У. П. Цяслюком) 1972 — У час цішыны 1974 — Жыць у стагоддзях (сум. з А. І. Алаем, В. Кавалёвым, В. Е. Купрыянавым, А. Мячынскім, В. А. Арловым, А. І. Сіманавым, Г. Шынгерам'') 1974 — Вызваленне Савецкай Беларусі (сум. з А. Аляксеевым, Е. Аляксеевым, І. Б. Арансам, , І. Вейняровічам, К. Венцам, Н. Гелейнам, Г. Голубевым, Ю. Доўнарам, Д. Ібрагімавым, , Л. Качур'янам, І. Камаровым, Л. Катлярэнка, А. Крыловым, , В. Мішчанка, , Я. Мухіным, , К. Піскаровым, , В. Прыдарогіным, , , Я. Смірновым, Н. Салаўёвым, , , , , , У. П. Цяслюком, , , ) 1976 — Разьба па дрэву
Літаратура
Катэгорыя:Франтавыя кінааператары Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Кінааператары СССР Катэгорыя:Кінааператары Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Веліжскім раёне