Бязу́евічы (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.

Назва Існуе паданне, што жылі два асілкі Абіда і Вязула. Абіда жыў на месцы сучаснай вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна, Вязула — там дзе цяпер Бязуевічы. Была ў іх адна сякера, якую браты перакідвалі адзін аднаму пры неабходнасці насячы дроваў. Мясцовыя старажылы сведчылі, што назва Бязуевічы паходзіць ад слова «бэз» С. 565.

Геаграфія

Побач з вёскай цячэ рака Пацэя.

Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Гісторыя

У 1783 годзе ў вёсцы 45 двароў, 277 жыхароў. На карце 1882 года пазначана як Кезуевічы.

Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16.

Насельніцтва 2011 год — 58 чалавек 2010 год — 79 чалавек 1999 год — 111 чалавек 1910 год — 513 чалавек

Інфраструктура

У вёсцы працуюць школа, фельчарска-акушэрскі пункт, крама і дом сацыяльных паслуг.

Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восенню 1943 года ў баях супраць нямецкіх захопнікаў. Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1941 годзе ў баі супраць нямецкіх захопнікаў С. 550.

Спасылкі

Карта ваенных пахаванняў у Бязуевічах

Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна