Лебядзёўка. Сустракаецца таксама варыянт Крыва́я Слабада́, Крыва́я (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Гісторыя У 1884 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павету, 31 двор, у т. л. 1 кравецкі, 205 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1910 годзе належала да Гайшынскага праваслаўнага прыходу. У 1912 годзе існавала школа граматы, у 1926 годзе — чатырохкласная школа.

Насельніцтва 2011 год — 53 чалавекі 2010 год — 57 чалавек 1999 год — 82 чалавекі 1926 год — 416 чалавек

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць крама і дом сацыяльных паслуг.

Каля вёскі на рацэ Пацэя плаціна і сажалка.

Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія ў 1943 годзе памерлі ад ран у шпіталі. На паўднёвай ускраіне вёскіПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 554.

Вядомыя асобы Аляксандр Паўлавіч Старавойтаў (1934—2009) — заслужаны будаўнік БССР, Герой Сацыялістычнай Працы.

Літаратура

Спасылкі

Воінскае пахаванне

Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна